Грамадства

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь

54‑гадовага Валера Рынкевіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, распальванні варожасці і паклёпе на Лукашэнку.

Валерый Рынкевіч. Фота: hrodna.life

Валерыю Рынкевічу з Гродна 54 гады. Са звестак «Белпола» вынікае, што раней мужчына працаваў кіроўцам пагрузчыка на беларуска-польскім сумесным прадпрыемстве «Эксклюзіў».

З 2019 года Рынкевіч лічыўся ў Беларусі беспрацоўным. Гэта дае падставы меркаваць, што мужчына мог доўгі час працаваць за мяжой, а крымінальны пераслед пачаўся пасля ягонага вяртання на радзіму.

З адкрытых крыніц вядома, што гродзенец цікавіўся палітычнымі навінамі і перыядычна пакідаў каментары ў мясцовых суполках.

Нядаўна Гродзенскі абласны суд вынес Валерыю прысуд адразу па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Яго прызналі вінаватым у распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130), «рэабілітацыі нацызму» (ч. 1 арт. 130-1), абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (арт. 368 і 367), а таксама ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370). Напісанне каментароў у інтэрнэце суд трактаваў яшчэ і як «падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293).

Дакладны тэрмін зняволення, які прысудзілі Валерыю, пакуль застаецца невядомым.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага26

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

Еўрапейскія спецслужбы папярэдзілі пра магчымую эскалацыю аперацый Расіі супраць НАТА ў бліжэйшыя месяцы34

У Мінску з'явіўся самы загадкавы аўтобусны маршрут7

Фермер пад Брэстам вырасціў гарбуз вагой 240 кіло2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак12

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць