Свет55

Італія забараніла мусульманскія буркі ў школах

«У школы трэба прыходзіць з адкрытым тварам», — сказала прэм'ер-міністарка Джорджа Мелоні.

Джорджа Мелоні. Фота: Pier Marco Tacca/Getty Images

Урад Італіі ўхваліў забарону на нашэнне ў школах мусульманскай буркі і нікаба, а таксама абмежаваў долю вучняў, якія недастаткова добра валодаюць італьянскай мовай, у класах — яна не павінна перавышаць 30%, піша Бі-бі-сі.

Прэм’ер-міністр Джорджа Мелоні назвала гэтыя меры «разумнымі крокамі, якія не раз’ядноўваюць, а сапраўды дапамагаюць інтэграцыі».

«У школу трэба прыходзіць з адкрытым тварам», — заявіла Мелоні, абвяшчаючы пра планы ўрада ў нядзелю.

Яна дадала, што ніхто не мае права вырашаць за дзяўчыну, што яна павінна хаваць твар, спасылаючыся на традыцыі.

Міністр адукацыі Джузэпэ Вальдзітара заявіў, што ўстаноўлены ліміт мае «выключна моўны», а не грамадзянскі характар. Забарону на нікаб і бурку ён прадставіў як меру, накіраваную на забеспячэнне гендарнай роўнасці.

Забарона датычыцца буркі і нікаба, якія закрываюць твар, але не хіджаба, які пакідае твар адкрытым. Нікаб закрывае твар, за выключэннем абсягу вакол вачэй, і звычайна носіцца разам з хусткай. Бурка — суцэльнае адзенне, якое закрывае твар і цела; у абсягу вачэй звычайна знаходзіцца сеткаватая ўстаўка.

Віды жаночых мусульманскіх строяў: хіджаб (злева), нікаб (у цэнтры) і бурка (справа). Getty Images

Паводле дадзеных даследчага цэнтра Fondazione ISMU, вучні без італьянскага грамадзянства складаюць 11,6% усіх школьнікаў краіны. Правіла аб 30%-м ліміце будзе прымяняцца па-рознаму ў залежнасці ад ступені навучання.

У пачатковай школе яно будзе тычыцца дзяцей без італьянскага грамадзянства, якія нарадзіліся за межамі краіны або не наведвалі дзіцячы сад як мінімум два гады. У сярэдняй і старэйшай школе — вучняў без італьянскага грамадзянства, якія не скончылі паспяхова навучанне ў італьянскай сістэме адукацыі як мінімум на працягу трох гадоў.

Мясцовыя органы кіравання адукацыяй павінны будуць больш раўнамерна размяркоўваць вучняў з недастатковым веданнем італьянскай мовы паміж найбліжэйшымі школамі. Там, дзе гэта немагчыма, прадугледжаныя выключэнні і дадатковыя заняткі па італьянскай мове. Як выказаўся Вальдзітара, мэта гэтай меры — пазбегнуць з’яўлення так званых «класаў-гета».

Законапраект таксама тычыцца бацькоў школьнікаў.

Паводле дадзеных інфармацыйнага агенцтва Ansa, школы будуць абавязаныя паведамляць у сацыяльныя службы пра выпадкі, калі ўстойлівы моўны бар’ер у бацькоў або іншых асоб, якія нясуць бацькоўскую адказнасць, перашкаджае інтэграцыі дзіцяці. Пры гэтым бацькам прапануюць бясплатныя курсы італьянскай мовы.

Апазіцыя лічыць, што новыя меры прадыктаваныя хутчэй палітычнымі меркаваннямі, чым інтарэсамі школ. Яе прадстаўнікі абвінавачваюць урад Мелоні ў спробе заігрываць з Раберта Ваначы — генерал у адстаўцы, які ўзначальвае ультраправую партыю Futuro Nazionale («Нацыянальная будучыня») і ўспрымаецца як пагроза для правага флангу кіроўнай кааліцыі.

Каментары5

  • Ліхач
    25.09.2026
    звычайна дзеці і падлеткі гоняцца за модай і хочуць быць як усе. Зараз усе носяць шырокія нагавіцы джынсы напрыклад. І уяўляеце некая мусульманская дзяўчынка таксама хацела б, а бацькі кажуць: не. Хадзі як ніндзя. А на яе калектыў глядзіць з пад ілба. І яна адчувае сябе адарвана ад людзей. Я ведаю што кажу, у мой калектыў узялі дзяўчыну , сама беларуска але пайшла за араба, ну яна у хустцы сядзіць. І ведаеце, мы беларусы, хто католік, хто праваслаўны або як кажуць атэіст знаходзім тэмы, жартуем. А як яна прыйшла - усе сядзяць маўчаць, і яна маўчыць. І напружанне
  • +
    25.09.2026
    Вельмі добра. Ня дзіва, што перад выбарамі яе абзывалі ўльтраправай.
  • Дракула
    25.09.2026
    Вельмі добра, у Еўропе вялікая праблема з мусульманамі, даўно трэба бараніць Еўропу ад ісламскай хвалі. Больш толькі здзіўляе, чаму хапае нібыта апазіцыйных беларусаў, якія выступаюць за знішчэнне Еўропы?

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць