Свет33

У Латвіі зафарбавалі дарожныя ўказальнікі на Маскву

Недалёка ад Рэзэкнэ (усходняя частка краіны) на аўтадарозе A12 заўважылі некалькі зафарбаваных дарожных знакаў, на якіх былі закрытыя ўказальнікі на расійскія гарады — Маскву і Востраў.

Фота: Marta Puzaka / LSV Latgales redakcija

Пашкоджаныя дарожныя знакі заўважылі ў панядзелак, аднак невядома, калі менавіта іх зафарбавалі, піша LSV.

Дзяржаўнае таварыства «Latvijas Valsts ceļi» паведаміла, што гэтыя дзеянні з дарожнымі знакамі не былі ўзгодненыя з прадпрыемствам. Па факце здарэння распачаты крымінальны працэс паводле часткі першай артыкула 185 Крымінальнага закона — за наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці.

Каментары3

  • Ёсік
    26.09.2026
    У Беларусі на Літву й Польшчу, тамака на Беларусь і расею. А мо не трэба, бо крываротыя не знойдуць шлях да дому, будуць надалей жыць у загніваючым захадзе, але любіць і падтрымліваць пуціна.
  • Яшчэ лепш
    26.09.2026
    Трэба было дэиантаваць
  • Ну значна лепш, канешне!
    26.09.2026
    Калі лішак фарбы сустрэўся з непакойнымі рукамі...
    Які бясплатны падарунак расійскай прапагандзе. Хопіць, каб да Новага года чуць з кожнага праса пра русафобію балтаў, якія ненавідзяць не Пуціна, не вайну, а менавіта ўсіх рускіх.

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Парадокс багатых краін: пенсіянеры заможныя як ніколі, але дзяржавы трацяць на іх усё больш грошай6

Чаму зімой не варта трымаць ежу на балконе?5

Сэкс з эфектам прысутнасці. У амерыканскіх 4DX кінатэатрах з'явіўся новы трэнд5

На пуцеправодзе паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным у Мінску ўжо ўключаюць падсветку ФОТАФАКТ

У Мінску з аўкцыёну прадаюць культавы амерыканскі пікап. Ён у жахлівым стане, але каштуе дорага1

12‑гадовая дачка бізнэсмена Зінгмана перамагла ў расійскім аналагу дзіцячага «Еўрабачання»24

У лесе на мяжы Беларусі з Латвіяй знік кеніец. Яго шукаюць сваякі3

У Атлантычным акіяне імкліва разрастаецца гіганцкі пояс водарасцяў1

Правялі лёсаванне чвэрцьфіналаў футбольнай Лігі нацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць