Грамадства2222

Хто такі генерал Муравейка, які хоча прарубіць калідор да мора «сілай зброі»

Намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Павел Муравейка заявіў, што «Беларусь мае права прасячы калідор у Літву сілай зброі» ў адказ на ўвядзенне гэтай краінай санкцый. Смелая заява, роўных якой хіба што не было ад часу «Кіеў за 3-4 дні». Літва, нагадаем, суверэнная дзяржава і краіна НАТА. Сёння з нагоды заявы Муравейкі ў Міністэрства замежных спраў Літвы быў выкліканы часовы павераны ў справах Беларусі, яму ўручылі ноту пратэсту. Расказваем, што вядома пра генерала Муравейку і што гэты чалавек вырашае.

Генерал-маёру Паўлу Муравейку 52 гады

Хто такі Павел Муравейка?

Хто ў лукашэнкаўскім істэблішменце ястрабы, а хто прагматыкі? Хто імкнецца публічна паказаць Маскве сваю «вернасць да смерці», а хто, наадварот, ціха працуе на ўмацаванне незалежнасці ці хаця б яе элементаў? Такія дэталі праяўляюцца ў асобных выказваннях. Такім стаў выпад генерала Муравейкі ў адрас Літвы.

Павел Муравейка — першы намеснік дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі. Яму 52 гады.

Ён нарадзіўся ў Мар'інай Горцы. У 1992-м скончыў Мінскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. Пасля Муравейка паступіў у мінскую Вайсковую акадэмію, якую скончыў у 2001-м. Праз некалькі гадоў вучыўся ў Расіі — у Акадэміі Генштаба РФ. Скончыў яе ў 2008-м з залатым медалём.

Першыя ўзнагароды знайшлі Муравейку ў 2010-м, у званні палкоўніка. У гэтым годзе яму выдалі медаль «За бездакорную службу» II ступені і «За адзнаку ў вайсковай службе». На гэты момант ён займаў пасаду начальніка першага ўпраўлення Галоўнага вайсковага ўпраўлення Генштаба. У 2013-м яго паставілі кіраваць Галоўным аператыўным упраўленнем і далі генеральскае званне.

У 2015-м Муравейку адзначылі медалём «За бездакорную службу» I ступені, а ў 2016-м — ордэнам «За службу Радзіме» III ступені. У 2022-м генерала перавялі на пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Рады бяспекі Беларусі і выдалі ордэн «За службу Радзіме» II ступені. 

Павел Муравейка раней займаў пасаду ў Генштабе. Цяпер ён працуе ў Радзе бяспекі

Ёсць у Муравейкі і расійская ўзнагарода. У 2019 годзе расійскі пасол Міхаіл Бабіч уручыў яму ордэн Дружбы.

Палітык Павел Латушка называў Муравейку разам з генералам Аляксандрам Вальфовічам расійскім лобі ў беларускім сілавым блоку.

У генерала ёсць дачка, якая любіць падарожнічаць — найперш у Еўропу. 

«Ці ўмеюць беларусы прымяняць ядзерную зброю»

Сярод апошніх гучных заяў Муравейкі — пагроза суседзям ядзернай зброяй. «У першую чаргу хацеў бы зберагчы ад тых вар'яцкіх думак і шалёных ідэй праверыць на практыцы, ці ўмеюць беларусы прымяняць гэту зброю. У нас ёсць дух, воля і гатоўнасць у выпадку неабходнасці ўсімі сродкамі абараняць нашу краіну», — сказаў ён дзяржаўным СМІ ў верасні.

У тым жа выступе ён заявіў, што «за 2022-гі год на інфармацыйныя рэсурсы Беларусі было здзейснена 320 мільёнаў кібератак», але, маўляў, ёсць эфектыўныя меры супрацьдзеяння ім. Гэта відавочная памылка, бо на ўсю Расію, згодна з афіцыйнымі звесткамі, за ўвесь 2022-гі здзейснена каля 50 тысяч кібератак ва ўсіх сферах. Напэўна, Муравейка паблытаў кібератакі з чымсьці іншым. 

Павел Муравейка. Фота: «Ваяр»

Таксама генерал заявіў, што Беларусь гатовая да сумесных вайсковых вучэнняў з Польшчай. «Калі палякі гатовыя з намі правесці вучэнні, мы з задавальненнем выступім з такой ініцыятывай і разгледзім, якія пытанні мы можам адпрацаваць сумесна», — казаў ён.

А ў 2020-м Муравейка адзначыўся іншай заявай: Беларусь прадказала вайну 2014 года ва Украіне. «Падзеі, якія адбыліся ў суседняй Украіне, мы спрагназавалі і ацанілі за два гады да іх пачатку. Ацаніўшы, адкуль можа зыходзіць пагроза, мы спрабуем мінімізаваць яе на ранняй стадыі», — сцвярджаў ён.

Пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў Павел Муравейка крытыкаваў рух за свабодныя выбары і пераконваў, што лукашэнкаўскія сілавікі «абаранілі Беларусь». «Наш народ са сваімі сынамі ў пагонах абараніў Беларусь. Разам з тым стала відавочна, што некаторыя ўнутраныя фактары ў дактрынальным дакуменце недаацэненыя. Гаворка ідзе пра зніжэнне ў грамадстве ўзроўню патрыятызму», — казаў ён. Пад патрыятызмам лукашэнкаўцы звычайна маюць на ўвазе лаяльнасць дыктатару, згоду на аўтарытарную мадэль кіравання і залежнасць Беларусі ад Расіі. 

Цяпер Муравейка вырашыў пагразіць літоўцам кулаком. У Літве адрэагавалі, заявіўшы, што гэта сур'ёзны знак таго, што санкцыі працуюць. А сёння ў Міністэрства замежных спраў Літвы быў выкліканы часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслаў Хмыль, яму ўручылі ноту пратэсту.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары22

  • Беларус
    30.10.2023
    «У генерала ёсць дачка, якая любіць падарожнічаць — найперш у Еўропу.» А чаму бы той жа Літве не распачаць працэс анулявання візы, дадаўшы гэтага генерала і яго сям’ю ў санкцыйны спіс.
  • Цім
    30.10.2023
    Літве трэба не пасла выклікаць, а забаніць уезд у ЕС усім лукашыстам і іх сваякам, што кормяцца ў карыта, якія ўхвалюяць рэпрэсіі, а іх дзеці свабодна раз’язджаюць па Еўропе.
  • Юрий
    30.10.2023
    Наверное, Муравейко перепутал кибератаки с чем-то другим.
    https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/ru/329319
    Да он Родину перепутал с орденом Дружбы от Грызлова

Цяпер чытаюць

Вольгу Бондараву, імаверна, пасадзілі на 13 сутак34

Вольгу Бондараву, імаверна, пасадзілі на 13 сутак

Усе навіны →
Усе навіны

Дабратвор папрасіў сяброў скінуцца грашыма на свой дзень нараджэння. Сабраў менш за $231

Лукашэнка прызначыў 26 чыноўнікаў2

Выратавальная аперацыя на палігоне ў Літве працягваецца. Чаму не ўдаецца адкрыць люк гусенічнай машыны?24

Амбразевіч прызначаны паслом пры Ватыкане, Матусевіч — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі1

Расійскі тэлеканал замазаў фота Алы Пугачовай у адным з фільмаў5

Кіберпартызаны ўпрыгожылі партал Банка Развіцця віншаваннямі да Дня Волі

Як звесці рызыку інфаркту да мінімуму?

Беларус надрукаваў на 3D-прынтары пісталет-кулямёт2

Азараў расказаў, чым будзе займацца яго дэтэктыўнае бюро «Рэкс»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вольгу Бондараву, імаверна, пасадзілі на 13 сутак34

Вольгу Бондараву, імаверна, пасадзілі на 13 сутак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць