Культура22

У Віцебску плануюць аднавіць Заручаўскую браму Ніжняга замка

Новы генеральны план Віцебска прадугледжвае выдзяленне ўчастка для аднаўлення на набярэжнай Заходняй Дзвіны адной з вежаў знішчанага ў XVIII стагоддзі Ніжняга замка. Абяцаюць строгую навуковасць і захаванне сярэднявечных тэхналогій будаўніцтва.

Заручаўская вежа-брама і Дабравешчанская царква ў другой палове XIV стагоддзя. Фрагмент малюнка Паўла Татарнікава. 

Новы Генеральны план Віцебска прадугледжвае выдзяленне ўчастка для ўзвядзення фартыфікацыйнага збудавання на набярэжнай Заходняй Дзвіны. Размова ідзе пра магчымае аднаўленне адной з вежаў знішчанага ў XVIII стагоддзі Ніжняга замка з захаваннем сярэднявечных тэхналогій будаўніцтва.

Як паведамляе выданне «Віцьбічы», у рамках распрацоўкі дэталёвага плана гістарычнага цэнтра Віцебска на плошчы 1000‑годдзя горада, недалёка ад Дабравешчанскай царквы, выдзелена спецыяльная зона для гістарычнай забудовы. Згодна з дакументам, у рэкрэацыйнай азялененай зоне набярэжнай з'явілася пляцоўка з прызначэннем грамадскай спецыялізаванай забудовы, дзе можа быць адноўлены фрагмент Ніжняга замка.

Галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак лічыць найбольш рэалістычным праектам аднаўленне Заручаўскай брамы — адной з трох брамных вежаў гістарычнага замкавага комплексу. Ён падкрэслівае, што Віцебск некалі ўяўляў сабой магутную крэпасць, якая складалася з Верхняга, Ніжняга і Узгорскага замкаў, прычым першыя два былі мураванымі і па плошчы пераўзыходзілі нават замкі ў сталіцы Вялікага Княства Літоўскага — Вільні.

Аднаўленне гістарычнага аб'екта сутыкнецца з шэрагам строгіх абмежаванняў. Тэрыторыя набярэжнай знаходзіцца ў зоне самых жорсткіх горадабудаўнічых рэгламентаў, якія забараняюць новае будаўніцтва і дазваляюць выключна навукова абгрунтаванае аднаўленне раней страчанага. Акрамя таго, будаўніцтва павінна весціся выключна па сярэднявечных тэхналогіях з выкарыстаннем валуноў, цэглы і дахоўкі.

Да пачатку любых будаўнічых прац спатрэбіцца правядзенне маштабных археалагічных раскопак. Ніжні замак Віцебска вядомы сваім багатым культурным пластом, які дасягае 5‑8 метраў. У 1959 годзе менавіта на гэтай тэрыторыі (сучасная плошча Свабоды) была выяўлена першая ў гісторыі Беларусі берасцяная грамата. Калі падчас новых раскопак будуць знойдзены аўтэнтычныя фундаменты, іх давядзецца кансерваваць.

Віцебскія замкі ў другой палове XIV стагоддзя на малюнку Паўла Татарнікава. 

Пры гэтым, на думку прадстаўніка аблвыканкама, адноўленая вежа не абавязкова павінна выконваць толькі музейную функцыю. Гістарычны аб'ект можа быць камерцыялізаваны прыцягнутымі інвестарамі, напрыклад, праз адкрыццё кавярні. У такім выпадку дапускаецца стварэнне дадатковых падземных памяшканняў, калі яны не будуць парушаць візуальнае ўспрыманне гістарычнага помніка. Дзяніс Юрчак таксама прапанаваў выкарыстоўваць мультымедыйныя экраны ўнутры аб'екта з 3D-рэканструкцыяй Віцебска XIV стагоддзя для стварэння кантрасту з сучасным горадам за акном, а таксама аднавіць частку замкавага рова і ўязны мост.

Заручаўская вежа-брама на плане Віцебска 1664 года. Фота: Wikimedia Commons

Гісторыя Ніжняга замка ў Віцебску цягнецца з часоў першых паселішчаў банцараўскай культуры. У перыяд росквіту яго абарончая лінія складала 1256 метраў і ўключала 12 вежаў. Комплекс, на тэрыторыі якога знаходзіліся Дабравешчанская царква і палац Агінскага, канчаткова згарэў у 1757 годзе. На дадзены момант адзіным архітэктурным напамінам пра віцебскія замкі з'яўляецца выставачная зала «Духаўскі круглік» — сучасны будынак-саркафаг, узведзены над гістарычным фундаментам адной з замкавых вежаў.

Каментары2

  • .
    05.10.2026
    Без сучаснай мапы "арыенціры на словах" не дазваляюць зразумець, дзе што будзе.
    Яны толькі для тых, хто ўжо ведае горад і трымае ў галаве гістарычную канфігурацыю замкаў.
  • Поверили?
    07.10.2026
    Всем кто наставил лайков - посмотрите как обновили вежи Новогрудского замка и поймите уже наконец, какая бы хорошая инициатива не была у агропитеков, на выходе получится палка 🤷‍♂️

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Канье Уэст зарабіў на адмененых у Расіі канцэртах 20 мільёнаў даляраў2

Украіна ўпершыню ўдарыла па дата-цэнтры «Яндэкса». «Яндэкс.Дыск» працуе са збоямі12

У Драздах купілі катэдж за 1,1 мільёна даляраў1

Хто той грамадзянін Чэхіі, які прыехаў у Беларусь да хворай маці і быў арыштаваны за данаты на падтрымку Украіны6

«Гэта Пуцін!» У Расіі жанчына пабачыла ў кавярні эльфа Добі, прыняла яго за Пуціна і запатрабавала прыбраць «абразу»18

Венгрыя здымае вета на перамовы Украіны з ЕС

У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву

Міхалкоў заявіў, што вайну з Украінай Расіі паслаў Бог13

Пазняк пра палітыку ЕС: Фактычна гэта палітыка антыбеларуская91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары12

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць