Культура

Прэмію Алеся Адамовіча атрымаў зборнік эсэ «Іду да вас, людзі»

Учора былі абвешчаныя пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча за 2026 год

Беларускі ПЭН

«За пошук еднасці ў часы рознагалосся прэміяй імя Алеся Адамовіча ганаруюцца аўтаркі і ўкладальніца анталогіі эсэ «Іду да вас людзі», што выйшла ў выдавецтве «Пфляўмбаўм», 2025), паведаміў Беларускі ПЭН.

Такім чынам сёлета лаўрэаткамі прэміі сталі ажно 18 аўтарак і ўкладальніца анталогіі Алена Казлова.

У анталогію ўвайшлі тэксты Юлі Арцёмавай, Тані Арцімовіч, Тафілі Багач, Вікі Біран, Ліны Брык, Евы Вежнавец (Святланы Курс), Вольгі Валошкінай, Стэфы Лісоўскай, Насты Захарэвіч, Югасі Калады, Зараславы Камінскай, Марыі Лапо, Міланы Лявіцкай, Марыі Пархімчык, Ксеніі Май, Юліі Чарняўскай, Вольгі Шпарагі і Ганны Янкуты.

Анталогія прысвечаная тэме суседства ў шырокім і вузкім сэнсе. У васямнаццаці эсэ сучасных беларускіх аўтарак сабраныя развагі пра тое, як мы пачуваемся сярод людзей іншых культур альбо падобных да нас, бачым і ўзаемаўплываем адно на аднаго, дзякуючы суседству.

Прэмія Адамовіча адзначае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці, а таксама ўшаноўвае асобу пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.

Прэміяй Алеся Адамовіча адзначаюцца творы і праекты, якія дапамагаюць асэнсоўваць сучаснасць, захоўваюць памяць пра ключавыя падзеі нашага часу і ўзнімаюць важныя грамадскія пытанні. Прэмія таксама ўшаноўвае спадчыну пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельшчына і не толькі. Дзе і як паміралі расійскія вайскоўцы ў Беларусі2

«Параўнала цэны з польскімі — ашалела». Як айцішніца працуе ў Грэцыі, дзе няма ксенафобіі, спешкі і амаль няма айцішкі31

З’явіліся невядомыя здымкі візіту Ніксана ў Мінск з яго архіва ШМАТ ФОТА5

Палітзняволеныя жанчыны не трапяць пад амністыю3

«Заходзіць без стуку і пытаецца, чаму так часта мыюся». Мінчане расказваюць пра дзіўных гаспадароў3

«99,9%, што ён загінуў». Таццяна Шостак — пра знікненне мужа «Тора» і жыццё ва Украіне пасля страты11

Беларуска сышла ад мужа з двума маленькімі дзецьмі — і стала зоркай інстаграма29

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі11

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша9

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць