Грамадства

Колькі беларусаў працуе ў дамашніх умовах

На надомную занятасць прыпадае 1,4% усіх занятых у краіне работнікаў. Пры гэтым 75% тых, хто працуе дома, — жанчыны.

Такія даныя прыводзіць Белстат па выніках мінулага года. Атрымліваецца, што калі ў 2025 годзе ў Беларусі налічвалася 4 млн 163,3 тыс. занятых, то дома працавалі прыкладна 58,3 тыс. чалавек.

Як правіла, дома працуюць педагагічныя работнікі, бухгалтары, спецыялісты ў галіне рэкламы, перакладчыкі, псіхолагі, мастакі, цырульнікі, пекары, швачкі. Іх сярэдні ўзрост складае 40 гадоў. Пры гэтым 41% такіх работнікаў маюць вышэйшую адукацыю.

Яшчэ 0,8% (ці 33,3 тыс. чалавек) усіх работнікаў у краіне маюць дыстанцыйную форму занятасці. У гэтую катэгорыю ўваходзяць IT-сфера, прафесійная і навуковая дзейнасць, гандаль і адукацыя. Дарэчы, у гэтай форме занятасці кожны другі — мужчына.

Нарэшце, 0,5% усіх работнікаў (ці 20,8 тыс. чалавек) адносяцца да платформеннай занятасці. Гаворка ідзе пра службы таксі, продаж тавараў, IT-сферу, адукацыю, юрыдычныя і турыстычныя паслугі, дастаўку і бытавыя паслугі. Большасць тых, хто працуе з дапамогай лічбавых платформаў, — мужчыны (63%).

Каментары

Цяпер чытаюць

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Усе навіны →
Усе навіны

Вымалёўваецца новая карціна адносін Захаду з Лукашэнкам26

5G прыходзіць у Гродна — апошні з абласных цэнтраў3

У Дзяржынску з-пад кранаў цячэ чорт ведае што6

Якія вакцыны ад грыпу даступныя ў Беларусі і калі чакаюць пік захворванняў

Лукашэнка згадаў беларуску, якая нарадзіла тройню і атрымала кватэру8

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер7

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць