З пачатку поўнамаштабнай вайны Расія пашкодзіла або знішчыла больш за 500 украінскіх лакаматываў, прычым звыш паловы — у 2026 годзе. Цяпер Украіна шукае замену ў краінах Еўропы, але падыдуць не ўсе машыны праз розную шырыню чыгуначнай каляіны.

Украіна амаль цалкам выкарыстала рэзерв лакаматываў, заявіў міністр аграрнай палітыкі Тарас Высоцкі ў каментары Financial Times. Паводле яго, Кіеў ужо вядзе перамовы з еўрапейскімі краінамі пра пастаўкі тэхнікі.
Праблема ў тым, што ва Украіне выкарыстоўваецца каляіна шырынёй 1520 міліметраў, тады як у большасці краін Еўрасаюза яна вузейшая — 1435 міліметраў. Таму звычайныя еўрапейскія лакаматывы нельга адразу паставіць на ўкраінскія рэйкі.
Расія ў апошнія тыдні ўзмацніла ўдары па цягніках, якія перавозяць збожжа і жалезную руду — два ключавыя тавары ўкраінскага экспарту.
Выканаўчы дырэктар прыватнага партовага аператара ТІС Мікіта Грубаў расказаў, што толькі каля іх тэрмінала ў порце Паўднёвы былі страчаныя тры лакаматывы.
«Цяпер назіраецца вялікі дэфіцыт. Гэта наша слабае месца», — сказаў ён.
15 верасня кіраўнік украінскага МЗС Андрэй Сібіга звярнуўся да партнёраў з просьбай дапамагчы знайсці лакаматывы для каляіны 1520 міліметраў і прафінансаваць набыццё новых.
«Каб гэтая жыццёва важная артэрыя працягвала працаваць, Украіне тэрмінова патрэбная замена», — заявіў Сібіга.
Паводле яго, ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскія атакі пашкодзілі або знішчылі больш за 500 лакаматываў. Больш за палову гэтых страт прыпала на 2026 год.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары
І "амаль не засталося лакаматываў" не эквівалентна "амаль цалкам выкарыстала рэзерв лакаматываў".
Рэзерв скончыўся - значыць, ездзяць, але без запасу. А калі саміх лакаматываў амаль не засталося - значыць, рух амаль прыпынены. Непатрэбная драматызацыя, скажэнне факта.