Работніка лясніцтва з‑пад Мінска асудзілі за «распальванне варожасці» — падобна, за антываенную пазіцыю
Аляксей Яшчанка з вёскі Кайкава Мінскага раёна захапляўся пошукам старых манет і асуджаў вайну ва Украіне. Нядаўна яму вынеслі прысуд па палітычным артыкуле.

Аляксею Яшчанку 47 гадоў. Мужчына жыў у вёсцы Кайкава Мінскага раёна. Апошнія гады ён працаваў у мясцовым Кайкаўскім лясніцтве, у сезон дапамагаў аднавяскоўцам набываць бярозавы сок і лазневыя венікі.
Раней Аляксей меў досвед працы інжынерам па рамонце тэхнікі Bosch, а ў вольны час часта дапамагаў суседзям з рамонтам электронікі, тэлефонаў і камп'ютараў.
У мужчыны даволі разнастайныя захапленні. Напрыклад, у 43 гады ён уласнаруч сабраў першы металашукальнік і сур'ёзна заняўся пошукам старых манет і ваенных артэфактаў. Трымаў дома трох катоў.
У сацсетках Аляксей выказваўся супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. Імаверна, гэта і стала прычынай ягонага затрымання. Апошнія паведамленні ён пакінуў 21 лютага 2026 года — верагодна, неўзабаве пасля гэтага яго арыштавалі.
Аляксея Яшчанку асудзілі паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне варожасці»). Дакладны тэрмін і падрабязнасці справы пакуль невядомыя.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары