27 лістапада на памежным пераходзе «Новая Гута» ў Гомельскай вобласці адбыўся чарговы абмен цывільнымі асобамі паміж Расіяй і Украінай. Дзякуючы гэтаму 23 пажылыя чалавекі змаглі вярнуцца з Расіі ва Украіну да сваіх родных. Яшчэ 20 чалавек прыехалі з Украіны, каб вярнуцца ў Расію.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.
Напярэдадні, 26 лістапада, там жа Расія перадала Украіне целы 250 загінулых, а ўкраінскі бок вярнуў Расіі 22 целы.
Паводле ўкраінскіх праваабаронцаў і незалежных экспертаў, з пачатку поўнамаштабнай вайны Расія незаконна ўтрымлівае больш за 8 тысяч украінскіх цывільных асоб. Сярод іх — прадстаўнікі мясцовых уладаў, настаўнікі, дактары, прадпрымальнікі, грамадскія актывісты і святары. Праваабаронцы паведамляюць, што многія з затрыманых падвяргаюцца катаванням.
Каментары