Грамадства

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы

Як учора паведамляла «Наша Ніва», у Беларусі адбываюцца ператрусы ў атрымальнікаў стыпендыяў адукацыйнай праграмы Еўразвязу EU4Belarus — SALT і іхніх сваякоў. Адна з магчымых прычын дэананімізавання ўдзельнікаў — памылка пры рассыланні інфармацыйнага бюлетэню ў траўні 2026 года. «Белсат» запытаўся ў арганізатараў праграмы пра абставіны інцыдэнту, а таксама разабраўся, як можна было яго пазбегнуць і хто мусіць несці адказнасць за бяспеку ўдзельнікаў такіх ініцыятываў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У аддзеле камунікацыі Цэнтральнага агенцтва кіравання праектамі (CPMA) у адказ на запыт «Белсата» паведамілі, што на гэты момант не маюць надзейнай інфармацыі адносна паведамленняў пра ператрусы па месцы жыхарства ўдзельнікаў праграмы і чальцоў іхных сем’яў у Беларусі.

Разам з тым у агенцтве пацвердзілі факт выцеку персанальных звестак.

«Мы пацвярджаем, што ў траўні 2026 года ў выніку чалавечай памылкі адбыўся выцек персанальных звестак, падчас якога адрасы электроннай пошты некаторых удзельнікаў праграмы і асобаў, звязаных з ёю, сталі даступнымі ўнутры супольнасці праграмы. Пасля выяўлення інцыдэнту ўсе асобы, якіх ён закрануў, і адпаведныя органы Літвы былі праінфармаваныя», — гаворыцца ў адказе на запыт «Белсата».

У CPMA падкрэслілі, што бяспека ўдзельнікаў праграмы і абарона іхніх персанальных звестак маюць для агенцтва першачарговае значэнне. Цяпер там вывучаюць наяўную інфармацыю ў супрацы з іншымі адпаведнымі ўстановамі, каб выявіць факты і высветліць усе абставіны.

«У адсутнасць афіцыйнай інфармацыі мы ўстрымліваемся ад каментавання абставін, апісаных у паведамленнях медыяў, а таксама ад заўчасных высноў», — адзначылі ў агенцтве.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць