Свет

Якія авіякампаніі закрываюцца ці ў крызісе з-за росту цэн на паліва?

Гэта не толькі airBaltic.

У салоне самалёта airBaltic. Фота: «Наша Ніва»

Пасля пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам рэзка падаражала авіяпаліва. Цяпер некаторыя авіякампаніі абвяшчаюць банкруцтва, перабудоўваюць даўгі або шукаюць грошы, піша Reuters.

Сярод тых, хто аказаўся ў цяжкім становішчы, агенцтва называе airBaltic, Volotea, Plus Ultra, Norse Atlantic, Spirit Airlines.

Пра праблемы латвійскай airBaltic мы ўжо пісалі. У верасні яна падала на банкруцтва і плануе скараціць 500—700 працоўных месцаў. Ад росту цэн на паліва яна не страхавалася загадзя. Урад Латвіі даў дзяржаўную гарантыю да €175 млн, каб кампанія магла знайсці прыватныя грошы.

Volotea (Іспанія) вядзе перамовы з крэдыторамі і дзяржаўным холдынгам SEPI, каб перабудаваць даўгі і атрымаць новыя грошы. Дамовіцца хоча да снежня.

Яшчэ адна іспанская авіякампанія — Plus Ultra — 23 лістапада спыніла свой апошні рэйс Мадрыд—Каракас. Раней сёлета ўжо адмяніла палёты ў Перу, Аргенціну і Калумбію. Плануе звальняць людзей.

Norse Atlantic (Нарвегія) спыніла палёты 26 лістапада. Калі тэрмінова не знойдзе грошай, падасць на банкруцтва. Паліва яна таксама не страхавала, а доўгія рэйсы спальваюць яго вельмі шмат. З ліпеня кампанія шукае пакупніка або партнёра для зліцця.

Spirit Airlines (ЗША) спыніла палёты 2 мая. Дзяржаўная дапамога не прыйшла, а крэдыторы не далі новых грошай. Да гэтага кампанія ўжо дамовілася, як выйсці з другога банкруцтва, але дарагое паліва сапсавала ўсе разлікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Арменіі вырашылі прыбраць расійскіх памежнікаў са сваіх межаў2

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ42

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі9

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць