Аўто

«БелДжы» пачаў збіраць новы Geely Atlas. Продажы пачнуцца ў снежні

Як будзе выглядаць?

Фота: Geely

На заводзе «БелДжы» пачалі вытворчасць новага Geely Atlas. Красовер паступіць у продаж з 4 снежня і будзе даступны ў дзвюх версіях, піша av.by.

Новы Geely Atlas — красовер C-класа даўжынёй 4 706 мм з колавай базай 2 777 мм. Шырыня аўтамабіля складае 1 900 мм, вышыня — 1 705 мм. Багажнік умяшчае 650 літраў, а са складзенымі заднімі сядзеннямі яго аб'ём павялічваецца да 1 610 літраў.

Для новага Atlas будуць даступныя два двухлітровыя турбаматоры. Максімальная хуткасць абедзвюх версій — 215 км/г.

Фота: Geely

У салоне новага Atlas стаіць лічбавая прыборная панэль дыяганаллю 10,2 цалі і абноўлены мультымедыйны экран на 15,4 цалі. Сістэма падтрымлівае правадное і бесправадное падключэнне смартфона. За гук адказвае Flyme Sound з 16 дынамікамі, два з якіх убудаваны ў падгалоўнікі пярэдніх сядзенняў. Яшчэ адна асаблівасць — праекцыйны дысплей дапоўненай рэальнасці.

Варта адзначыць, што апошнія навінкі Geely (Geely Monjaro) ужо з завода абсталёўваюцца штатным інтэрнэтам і сістэмамі анлайн-навігацыі, і гэтая мадэль не выключэнне. Акрамя таго, у новым Geely Atlas даступныя папулярныя анлайн-сэрвісы мультымедыя: музыка, навіны і відэа.

Пярэднія сядзенні абсталяваны электрапрывадам, вентыляцыяй і паяснічнай падтрымкай, у крэсла кіроўцы ёсць памяць налад. Таксама прадугледжаны падагрэў руля, двухзонны клімат-кантроль, панарамны дах з электрашторкай.

У абсталяванне ўваходзяць адаптыўны круіз-кантроль, аўтаматычнае экстранае тармажэнне, асістэнты ўтрымання ў паласе і кантролю сляпых зон, распазнаванне дарожных знакаў і іншыя сістэмы дапамогі кіроўцу. За паркоўку адказваюць датчыкі спераду і ззаду і камеры кругавога агляду на 360 градусаў з функцыяй празрыстага шасі.

Цэны на навінку абяцаюць раскрыць у дзень старту продажаў. Актуальны пярэднепрывадны Geely Atlas з 2, 0‑літровым маторам магутнасцю 218 к. с. каштуе ад 92 900 рублёў, а поўнапрывадны крос з рухавіком 238 к. с ацэньваюць у 100 900 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі7

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Усе навіны →
Усе навіны

На Магілёўшчыне каля дарог сталі з'яўляцца ласі, якія свецяцца ў цемры1

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

«Лічаныя хвіліны — і на свет з’явіўся наш герой дня». Мінчанка расказала пра роды на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў

Паца-Ваца і «Пагоня» — у Варшаве адкрыўся офіс Святланы Ціханоўскай. Паказваем, як там усё выглядае ФОТЫ40

Дом сям’і Віктара Бабарыкі выставілі на аўкцыён6

Нейтральная, але безабаронная. Швейцарыя расчароўваецца ў сваім нейтралітэце11

Маск будзе ствараць дата-цэнтры ў космасе9

«Мы ўсе крыху ў шоку». Беларусы за суткі сабралі 34 тысячы рублёў для школьніцы, на якую з Dana Mall упаў снег2

Праз заяву расійскага дыпламата Кім Чэн Ын спыніў вайсковую дапамогу Расіі — ГУР5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі7

У 49 гадоў памёр палкоўнік Дунаенка, герой скандалу з прастытуткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць