22 кастрычніка Беларуская чыгунка зменіць расклад руху цягнікоў на ўчастку Магілёў — Крычаў у сувязі з капітальным рамонтам чыгуначнага моста.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак
Цягнік № 634/633 Камунары — Гродна адправіцца ў 15:04 і пойдзе ў абыход Магілёва праз Оршу.
Частку рэгіянальных цягнікоў эканомкласа ў гэты дзень адменяць. Пасажырам раяць загадзя ўдакладніць расклад на сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік» або па тэлефоне 105.
Каментары