У Магілёве ўрачыста адкрылі адноўлены паравоз-помнік 9П-536. Цырымонію прымеркавалі да 80‑годдзя з дня ўтварэння Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Мерапрыемства адбылося ў скверы насупраць гарадскога чыгуначнага вакзала. У ім узялі ўдзел ганаровыя госці, прадстаўнікі кіраўніцтва магістралі і мясцовыя жыхары.
На працягу многіх гадоў паравоз 9П-536 быў часткай гарадскога пейзажу на вуліцы каля былога Дома культуры чыгуначнікаў. Пасля рэстаўрацыі лакаматыў атрымаў новае месца ў скверы каля галоўных варот горада, дзе цяпер сустракае пасажыраў, якія прыбываюць у Магілёў або адпраўляюцца з яго.
Рэстаўрацыя, як сцвярджаецца, дазволіла аднавіць гістарычны выгляд паравоза і падкрэсліць яго тэхнічную каштоўнасць. Помнік стаў не толькі ўпрыгожаннем тэрыторыі каля вакзала, але і напамінам пра гісторыю чыгункі, цесна звязаную з развіццём Магілёва.
У Гарадоцкім раёне выкапалі каменны крыж са старажытнай касмалагічнай сімволікай
У Швабскім замку ў Бары, дзе Габсбургі атруцілі Бону Сфорца, адкрылі барэльеф у памяць пра славутую каралеву
У Швейцарыі адкрыюць абноўлены помнік Тадэвушу Касцюшку
У Віцебску плануюць аднавіць Заручаўскую браму Ніжняга замка
Каментары