Здароўе33

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі

Хакеіст «Нёмана» Герман Паддубны паўтара месяца не гуляў праз укус кляшча: «Хочацца як мага хутчэй усё гэта забыць».

Нападнік гродзенскага «Нёмана» Герман Паддубны расказаў, што ўкус кляшча меў для яго сур’ёзныя наступствы і надоўга пакінуў па-за гульнёй. Аднаўленне далося цяжка: з часам ён нават не хацеў глядзець хакей, піша BetNews. 

Паддубны не гуляў з 12 верасня. Пра прычыну працяглай паўзы ён расказаў у інтэрв’ю пасля вяртання:

«Усё проста. Мяне ўкусіў клешч, і ўсё пайшло з не вельмі добрымі наступствамі. Вялікае нешанцаванне. Лёс, ці што?» — сказаў хакеіст.

На пытанне, дзе ён мог падчапіць кляшча, Паддубны адказаў, што ездзіў катацца на квадрацыклах. Аднак падрабязна абмяркоўваць тое, што адбылося, не захацеў.

«Здарыўся няшчасны выпадак. Шчыра, не хачу пра гэта гаварыць… Хочацца як мага хутчэй усё гэта забыць».

Якія менавіта праблемы са здароўем узніклі пасля ўкусу, спартовец не ўдакладніў.

Большую частку гэтага часу ён аднаўляўся і толькі некалькі разоў прыходзіў паглядзець хатнія матчы.

«Так, цяжка, калі шчыра. З часам нават глядзець не хацелася, таму што хочацца гуляць, удзельнічаць, дапамагаць», — прызнаўся Паддубны.

Дадавала перажыванняў і тое, што клуб разлічваў на яго як на аднаго з лідараў.

«Разумею, што клуб і трэнерскі штаб ускладаюць надзеі на тое, што я буду лідарам, павяду каманду наперад. І гэта няпроста, калі вось так, праз няшчасны выпадак, вылятаеш».

Пасля вяртання на лёд Паддубнаму яшчэ цяжка вытрымліваць высокі тэмп. Ён кажа, што можа прымаць шайбу, аддаваць перадачы і кідаць, але хуткасць яшчэ трэба набіраць.

Каментары3

  • Улад
    01.11.2026
    Спачуваю Герману. Выпадак сумны. Мой сябра таксама сваечасова не заўважыў кляшча. А яго укус полічыў нейкай драпінай, якая "сама пройдзе". Потым доўга "сядзеў на таблетках". Зараз быццам бы ўсё нармальна.
  • Питон
    01.11.2026
    отсутвие информированности - любой врач ему бы посоветовал принять с десяток таблетосов доксициллина с целью профилактики.. да и собственно самому зайти и поинтересоваться для расширения кругозора, а не только шайбы за десятки и сотни тысяч рублей в месяц пинать.. хай страдает теперь..
  • R
    02.11.2026
    А уменя вчера голова болела и че? Тоже мне новость. Почему мы должны знать, что у какого то там хокеиста кто то за что то укусил?

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць