Аўто33

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»

Гэта праграмы для навігацыі і праслухоўвання музыкі. Дадаткаў ад Google, якія будуць на Geely ў іншых краінах, беларусам, падобна, не ўбачыць.

Некаторыя дадаткі «Яндэкса» для музыкі і навігацыі з'явяцца на адной з мадэляў аўто, якую завод «БелДжы» рыхтуе да выпуску ў гэтым годзе. Затым працу працягнуць і з іншымі аўтамабілямі. Пра гэта расказаў дырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі.

Ён тлумачыць: заводу неабходна атрымаць права ўносіць змены ў электронныя сістэмы машыны. З гэтым звязаны праца з холдынгам «Гарызонт» над мультымедыя і пагадненне з Geely, якое мусіць дазволіць укараняць папулярныя ў Беларусі і Расіі праграмныя прадукты.

Першую мадэль і дакладны набор сэрвісаў пакуль не называюць.

Раней стала вядома, што Geely Holding (ZGH) заключыла глабальнае стратэгічнае партнёрства з Google. Ва ўсе прыдатныя аўтамабілі брэндаў групы збіраюцца ўбудуюць Google Automotive Services, у тым ліку Google Gemini, Google Play і Google Maps. Падобна, што ў Беларусі замест гэтага будзе «Яндэкс».

Каментары3

  • Дзікпікавіч
    01.11.2026
    У артыкуле памылка. Вось правільны варыянт: У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса» для навігацыі і праслухоўвання.
  • .
    01.11.2026
    Убудоўваць Яндэкс - гэта даваць доступ да месцазнаходжання і гісторыі перасоўвання усіх аўто мадэлі ў карпарацыю замежнай краіны. І органы бяспекі гэтай замежнай краіны (ФСБ - РФ), з якой карпарацыя супрацоўнічае і гэта не хаваецца.
    Нават у сучасных умовах, калі Беларусь залежная ад Расеі, такія рашэнні - небяспечныя, закранаюць нацыянальны суверэнітэт, з’яўляюцца дзяржаўнай здрадай.
  • UFO
    01.11.2026
    Яндэкс і без ФСБшнікаў г..ўно і ўсё, да чаго ён датыкаўся, станавілася такім жа.

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць