Аўто22

Geely паставіць у свае машыны сэрвісы Google і Gemini

Але пытанне, ці будзе штосьці з гэтага даступна ў Беларусі.

Geely Holding (ZGH) заключыла глабальнае стратэгічнае партнёрства з Google. Ва ўсе прыдатныя аўтамабілі брэндаў групы ўбудуюць Google Automotive Services, у тым ліку Google Gemini, Google Play і Google Maps. Абяцаюць мультымадальны галасавы асістэнт на вялікай моўнай мадэлі, навігацыю, сувязь з іншымі прыладамі, сказана ў прэс-рэлізе кампаніі.

Абноўку атрымаюць такія брэнды, як Geely, Lynk & Co, Proton, Riddara, smart і іншыя. 

Першыя аўтамабілі з Gemini плануюць на другую палову 2027 года. Яны будуць прадавацца на замежных рынках, дзе даступныя сэрвісы Google, па-за Кітаем і ЗША. Спіс мадэляў і краін абяцаюць паведаміць пазней.

Але для Беларусі ёсць нюанс. ШІ-памочнік Gemini ў нас афіцыйна недаступны. Да таго ж, Geely для Беларусі збіраюць на заводзе «БелДжы» — ці там будуць ставіць такое абнаўленне, невядома.

Каментары2

  • забавно и забавные
    18.10.2026
    Не только в Беларуси не фурычит, но и в РФ.
    Что Gemini, что остальными сервисами Google, нормально можно пользоваться только через впн и чтобы аккаунт был привязан к другой, Европейской стране, а не к воюющим РБ и РФ.
    Неужели думают покорять Нормальный Мир и его автомобильный рынок, сидя в окопе скотного двора русского мира России ???
  • feel
    18.10.2026
    забавно и забавные, вы альбо блытаеце джылі і белджы, альбо не памятаеце, што ў сі свой скотны двор, які нічым не горш пуцінскага.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць