Грамадства33

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін узнагародзіў медалём Пушкіна праваслаўнага святара Аляксандра Раманчука, які ўзначальвае Сінадальную гістарычную камісію Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхату. Узнагароду яму ўручылі 4 лістапада ў Крамлі падчас урачыстай цырымоніі з нагоды Дня народнага адзінства ў Расіі, паведамляе расійскае выданне Sputnik.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Раманчук. Фота: Sputnik

Прымаючы медаль, Раманчук падзякаваў Пуціну за ўзнагароду і пажадаў яму Божай дапамогі ў дзяржаўнай дзейнасці, якую назваў самаахвярным служэннем.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што дзякуючы мудрасці кіраўнікоў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі саюз дзвюх «аднакроўных сясцёр» — Расіі і Беларусі — будзе толькі ўмацоўвацца.

Атрыманую ўзнагароду ён назваў медалём для ўсіх святароў Беларускага экзархата РПЦ, якія «шчыра моляцца за народы дзвюх братніх краін».

Каментары3

  • за народы дзвюх краін
    04.11.2026
    "за народы дзвюх братніх краін." Усё час калі нас арда магла паспрабаваць акупаваць прайшоў, медалькі дурняў цешаць толькі а тут 2 КРАІНЫ хоць забейся маскаль драпежнік 2е
  • Пішу са Швецыі, ЗША, Фінляндыі адначасова
    05.11.2026
    за народы дзвюх краін, адрываць нашага, ў сэнсе вашага Лукашэначку будзем? Ці не, бо ён такой жа, як і гэтыя на фота.
  • Новы
    05.11.2026
    Злачынцы

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць