Грамадзян Беларусі няма сярод загінулых і пацярпелых у выніку масавай аварыі на аўтамагістралі «Тракія» ў Балгарыі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Фота: Х@Taralejblog
У ведамстве выказалі глыбокія спачуванні сем’ям і блізкім загінулых у выніку ДТЗ, якое адбылося ў раёне горада Ямбала.
«У Беларусі, дзе гістарычна з цеплынёй і неабыякавасцю ставяцца да Балгарыі і яе народа, з болем успрынялі гэтую навіну і шчыра спачуваюць усім, каго яна закранула», — адзначылі ў МЗС.
10 лістапада ў Балгарыі на трасе «Тракія» ва ўмовах густога туману сутыкнуліся ажно 86 машын. Як мінімум 12 чалавек загінулі, 48 атрымалі траўмы.
Каментары