Грамадства22

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай

У беларускіх паліклініках і прыватных медыцынскіх цэнтрах з’явілася французская вакцына ад грыпу «Ваксігрып». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Цяпер ахвотныя могуць зрабіць прышчэпку не толькі бясплатнымі расійскімі прэпаратамі, але і платнай імпартнай вакцынай, піша Tochka.by.

Фота: «Наша Ніва»

У Мінздароўя адзначылі, што вакцыны «Грыпол» расійскай вытворчасці і «Ваксігрып» французскай вытворчасці ёсць у наяўнасці і пастаўляюцца ва ўстановы аховы здароўя ў адпаведнасці з заяўкамі.

Кошт прышчэпкі французскай вакцынай у розных установах адрозніваецца. Напрыклад, у 10‑й гарадской паліклініцы яна каштуе 30,32 рубля, у 2‑й цэнтральнай раённай паліклініцы Фрунзенскага раёна — 23 рублі, а ў 15‑й паліклініцы — 24,68 рубля.

У рэгіёнах «Ваксігрып» таксама ўжо з’явіўся. У Слуцкай паліклініцы паведамілі, што атрымалі вакцыну 6 лістапада. Яе кошт складае 32,42 рубля. У Пінскую цэнтральную паліклініку прэпарат паступіў 10 лістапада, а арыенціровачны кошт прышчэпкі — каля 30 рублёў.

У прыватных медцэнтрах імпартныя вакцыны сталі даступныя на мінулым тыдні. У «Ладэ» кампанія вакцынацыі пачалася 5 лістапада, там французскі «Ваксігрып» каштуе 37,55 рубля.

У медыцынскім цэнтры «Гарызонт» усе атрыманыя дозы ўжо размеркавалі паміж пацыентамі, якія запісаліся загадзя. Новых паставак не чакаецца. Там можна было зрабіць прышчэпку французскім «Ваксігрыпам» або нідэрландскім «Інфлювакам Тэтра».

У «Экамедсэрвісе» таксама з’явіліся імпартныя вакцыны. Прышчэпка французскім «Ваксігрыпам» там каштуе 55 рублёў.

Каментары2

  • умка 666-тая
    11.11.2026
    а што - ё шчэ жадаючыя прышчапіцца ад грыпу?
  • 123
    12.11.2026
    умка 666-тая, І шмат есць жадаючых зрабіть прышчэпку ад грыпа, але не расійскую, а імпратную. Нажаль імпартных ужо няма, скончліся яшчэ 10 лістапада, а чакаюць цяжкі грып з запленнем легкіх, новы штамп A(H3N2). варыянт A/Darwin/1454/2025 (або A/Darwin/1415/2025). Гэта сучасны нашчадак таго самага «ганконскага» падтыпу, які адносіцца да новага генетычнага субкладу K, часта цяжка з пнеўманіяй працякае і іншым ускладненнямі.

Цяпер чытаюць

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон скароціць менш амерыканскіх вайскоўцаў у Еўропе, чым планавалася раней

Сабаленка ўнеслі ў базу «Міратворца» пасля скандалу на матчы з украінкай Світолінай24

«Дзякуй жанчынам, якія дачакаліся». Tor Band паказалі сваю першую рэпетыцыю3

55‑гадовага прадпрымальніка асудзілі за палітыку: ён штодня спрачаўся з ватнікамі ў Z‑чатах10

У тэатры імя Горкага працягваецца капітальны рамонт. Як зменіцца будынак ФОТА1

Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця9

Масад папярэдзіў ЗША аб планах Ірана забіць Трампа дронамі5

SpaceX упершыню ў гісторыі злавіла верхні блок Starship ВІДЭА5

Ці хапае трох дзён бальнічнага, каб не заразіць калег?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал17

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць