Жыхар Заслаўя некалькі дзён не выходзіў на сувязь: ён падавіўся кавалкам мяса і памёр
Гэты выпадак адбыўся яшчэ ў жніўні. У Заслаўі жанчына знайшла суседа без прытомнасці на кухні яго кватэры.

Мужчына некалькі дзён не выходзіў на сувязь, таму яна вырашыла яго наведаць. Медыкі, якія прыехалі на месца, канстатавалі смерць гаспадара кватэры, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Жанчына змагла трапіць у кватэру дзякуючы запасному ключу, які сусед раней пакінуў ёй на ўсялякі выпадак. На месца выклікалі следча-аператыўную групу. Падчас вонкавага агляду цела судовы эксперт не выявіў бачных цялесных пашкоджанняў.
Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што мужчына памёр ад механічнай асфіксіі: яго дыхальныя шляхі перакрыў кавалак мяса. Акрамя таго, у крыві загінулага выявілі 2,6 праміле алкаголю.
Мужчыне было 55 гадоў.
Каментары