Беларусь і Індыя дамовіліся як мага хутчэй адкрыць прамыя авіярэйсы па маршрутах Мінск —Мумбаі і Мінск — Гоа, паведамляе МЗС.

Гоа, фота Bakuł Diwani / Getty Images
Падчас перамоваў у Нью-Дэлі міністры замежных спраў Беларусі і Індыі Максім Рыжанкоў і Кірці Вардхану Сінгху дамовіліся паскорыць працу над адкрыццём гэтых авіямаршрутаў. Пакуль прамых рэйсаў на індыйскія курорты няма, дабрацца туды можна з перасадкай унутры краіны — праз сталіцу.
Цяпер з Мінска ў Індыю выконваецца толькі адзін прамы рэгулярны рэйс — у Нью-Дэлі. Яго абслугоўвае авіякампанія «Белавія».
Бесперасадачны пералёт займае ад 6 гадзін 40 хвілін да 7 гадзін 10 хвілін.
Кошт білетаў у адзін бок пачынаецца прыкладна ад 892 да 1205 рублёў у залежнасці ад абранага тарыфу.
-
У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ
-
Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі
-
Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах
Каментары