Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ
Уладальніцай трафея стала жыхарка Магілёўшчыны Алеся Цумарава, якая злавіла на спінінг шчупака вагой 13,2 кілаграма, паведамляе Fishing.by.

Рыбалка адбывалася на рацэ Друць у Быхаўскім раёне. Падчас лоўлі на спінінг на воблер Алесі TsuYoki Draga 130SP трапіла вялікая рыбіна, якая моцна супраціўлялася. Выцягванне драпежніка заняло даволі шмат часу, але ў выніку рыбачцы ўдалося дастаць яго з вады.

Даўжыня шчупака склала 120 сантыметраў, а вага — 13,2 кілаграма.
Каментары