Расійскія войскі ўдарылі па цэнтры Адэсы — чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненыя.
Усяго было тры ўдары.

Фота: Украінская праўда
Паводле слоў кіраўніка гарадской ваеннай адміністрацыі Алега Лысака, расіяне мэтанакіравана атакуюць цэнтр Адэсы, разбураючы будынкі, якія з'яўляюцца часткай сусветнай гістарычнай і культурнай спадчыны, піша «Украінская праўда».
Кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Кіпер заклікаў жыхароў не набліжацца да месцаў траплянняў падчас працы экстраных службаў і накіроўвацца ва ўкрыцці ў выпадку паветранай трывогі.
Каментары