Слова «чалавечы» (human) стала словам года паводле версіі Кембрыджскага слоўніка. Рашэнне выбраць менавіта гэтае слова звязанае з развіццём штучнага інтэлекту.

Як звярнулі ўвагу лінгвісты, сёння прыметнік «чалавечы» ўказвае на прыналежнасць да людзей у супрацьвагу жывёлам, багам, а апошнім часам — і машынам.
Усё часцей яно сустракаецца ў складзе складаных азначэнняў: «напісаны чалавекам» (human-written), «створаны чалавекам» (human-generated, human-made).
Такім чынам падкрэсліваецца, што той ці іншы прадукт створаны людзьмі або мае характэрныя для чалавека рысы, у адрозненне ад таго, што згенеравана штучным інтэлектам.
Каментары