Свет

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце

Французскі акцёр Жэрар Дэпардз’ё адклікаў апеляцыю на прысуд па справе аб сэксуалізаваным гвалце, вынесены яму ў 2025 годзе. Ён прызнаў, што яго паводзіны ў дачыненні да пацярпелых жанчын былі абразлівымі, і папрасіў у іх прабачэння. Гэта першы выпадак, калі Дэпард'ё публічна папрасіў прабачэння за свае паводзіны.

Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images

«Мяне прызналі вінаватым. Я чую гэты прысуд і прымаю яго», — напісаў 77‑гадовы Дэпард'ё ў заяве для прэсы.

Актор прызнаў, што многія яго жарты і жэсты маглі абражаць жанчын, нават калі ён не меў такога намеру. Паводле яго, ён зразумеў, што наяўнасць або адсутнасць намеру абразіць не змяншае нанесенай шкоды. Дэпард'ё таксама адзначыў, што часы змяніліся, і назваў сябе часткай свету, якога больш не існуе.

Абвінавачанні супраць акцёра тычыліся здымак фільма «Зялёныя аканіцы» ў 2021 годзе. Адна з пацярпелых, мастачка-пастаноўшчыца карціны, сцвярджала, што Дэпард'ё хапаў яе за талію, жывот і грудзі. Другая жанчына, памочніца рэжысёра, скардзілася на непажаданыя дотыкі да грудзей і ягадзіц.

Гэта першая справа супраць Дэпард'ё, якая дайшла да суда. Агулам у падобных паводзінах яго абвінавачвалі каля 20 жанчын.

У маі 2025 года суд прызнаў акnjра вінаватым і прысудзіў яму паўтара года пазбаўлення волі ўмоўна. Тады Дэпард'ё сваёй віны не прызнаваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?2

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

Былая жонка буйнога беларускага бізнэсмена прысвяціла разводу мастацкую выставу: з выкарыстанымі прэзерватывамі12

Па Мазыры панесліся чуткі пра маньяка і серыйныя забойствы. А што напраўду?

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?2

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць