Грамадства

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

«Яндэкс Карты» абнавілі звесткі пра даступнае асяроддзе ў Мінску, дадаўшы інфармацыю пра пад’ёмнікі, пандусы і іншую інфраструктуру. Пра гэта кампанія паведаміла выданню Office Life.

Спецыялісты сабралі дадатковыя звесткі больш чым пра 5 тыс. арганізацый Мінска — кавярні і рэстараны, медыцынскія ўстановы, крамы і аб’екты сферы паслуг. Цяпер у горадзе як мінімум адна прыкмета даступнасці пазначаная ўжо больш чым у 37 тыс. арганізацый, а па ўсёй Беларусі — больш чым у 73 тыс.

Так, у картцы арганізацыі можа быць указана, ці ёсць там пандус, аўтаматычныя дзверы, кнопка выкліку персаналу, спецыяльнае парковачнае месца, тактыльная плітка, туалет для людзей з інваліднасцю або пад’ёмнік для інваліднай каляскі.

Каб знайсці месцы, якія можна без цяжкасцяў наведаць на інваліднай калясцы, трэба выбраць у «Яндэкс Картах» адпаведную катэгорыю арганізацыі — напрыклад, кавярні, бальніцы або гандлёвыя цэнтры — і ўключыць фільтр «Даступнасць уваходу на інваліднай калясцы». У картцы выбранай арганізацыі будуць пазначаныя пацверджаныя для яе элементы даступнай інфраструктуры.

Важная функцыя — магчымасць пракласці зручны маршрут без лесвіц на ўсім шляху з дапамогай опцыі «Пазбягаць лесвіц». Карты прааналізуюць даныя пра мясцовасць і падбяруць адпаведны маршрут. Калі ж на нейкіх участках не будзе магчымасці абысціся без лесвіц, сэрвіс прапануе маршрут з пандусамі і папярэдзіць, колькі такіх участкаў сустрэнецца па дарозе.

Дапаўняць інфармацыю пра даступнасць могуць самі карыстальнікі і ўладальнікі кампаній.

Каб зрабіць гэта, карыстальніку трэба адкрыць картку арганізацыі, націснуць «Выправіць недакладнасць», выбраць раздзел «Даступнасць» і адзначыць адпаведныя элементы інфраструктуры. Зрабіць гэта можна як у мабільным дадатку, так і ў вэб-версіі «Яндэкс Карт».

Уладальнікі арганізацый могуць дадаваць і абнаўляць звесткі праз асабісты кабінет.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць36

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй2

Прэм'ер Аўстраліі падчас пасяджэння з Пуціным запатрабаваў ад яго неадкладна спыніць «сваю вайну»

Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе

«Бабуля таксама гнала». Беларус пераехаў у Польшчу і працягнуў займацца самагонаварэннем, хоць гэта забаронена4

«Я адчуваю сябе дурнем». Ілан Маск пашкадаваў пра грошы, што аддаў на падтрымку рэспубліканцаў13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал14

У Мінску ў наземным грамадскім транспарце можна аплаціць праезд банкаўскай карткай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць36

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць