Беларусбанк папярэдзіў кліентаў пра магчымыя часовыя цяжкасці ў працы некаторых сэрвісаў 21 лістапада. У гэты дзень з 7:00 да 20:00 банк будзе праводзіць планавыя тэхналагічныя работы, накіраваныя на ўдасканаленне сэрвісаў і павышэнне якасці абслугоўвання.

Збоі могуць узнікнуць падчас аперацый, якія патрабуюць ідэнтыфікацыі кліента, абмену валюты, касавых і ўкладных аперацый, а таксама працы з каштоўнасцямі і бягучымі рахункамі з выкарыстаннем банкаўскіх картак. Магчымыя цяжкасці і пры аплаце паслуг у аддзяленнях, пунктах абмену валюты і аперацыйных службах.
У банку запэўнілі, што абслугоўванне кліентаў будзе адбывацца ў звычайным рэжыме, а ўсе намаганні прыкладуць, каб тэхналагічныя работы як мага менш паўплывалі на карыстанне паслугамі.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары