Аўто11

У Мінску прадаюць «Жыгулі» з маторам на 300 сіл

На «Аўтабарахолцы» з'явілася аб'ява пра продаж ВАЗ-2105. Аўтамабіль 1987 года выпуску выстаўлены па цане 8983 рублі, але, паводле слоў прадаўца, сам ён уклаў у машыну амаль у тры разы больш. І гэта не лічачы выдаткаваных сіл і часу на пабудову гэтага спартыўнага снарада, піша Onliner.by.

Як вынікае з апісання, кузаў «пяцёркі» быў цалкам перавараны і ўзмоцнены. Увараны каркас бяспекі з бясшоўных труб па дадатку J. Узмоцнены парогі. Зроблены башбар спераду і ззаду. Усе работы ўладальнік выконваў самастойна. Усе навясныя элементы кузава, акрамя дзвярэй, выкананы са шклапластыку. Увараны мацаванні для каўшоў — таксама па дадатку. Задняя частка кузава выразана, сабраны сілавы каркас. Стаіць фаервол.

Тунэль перавараны пад МКПП Getrag 240 са спартыўнай кулісай, а задні мост цяпер — ад BMW E30, ён адаптаваны пад родныя месцы мацавання «Жыгулёў». Рухавік жа — «прыёраўскі» 16-клапанны, разлічаны і сабраны на 300+ к. с. Такую аддачу павінна забяспечыць турбіна GT3582, для большай эфектыўнасці прадугледжаны цюнінгавы інтэркулер на 5‑й трубе. Асноўны радыятар (AJS ад Nissan Silvia) размешчаны ў багажніку.

Рулявая рэйка — Renault Sandero з электраўзмацняльнікам ад ЭУР Opel Corsa. Пярэдняя падвеска WE Ride з вываратам пад летні дрыфт. Пярэднія супарты — ад «Волгі», заднія — ад BMW. Акрамя таго, у камплекце з аўтамабілем ідуць новыя педалі, колавыя дыскі пад дзве (4×100 і 4 × 114,3), шыны і гэтак далей.

Праект, на жаль, незакончаны. Паводле ацэнкі самога ўладальніка, выканана каля 60% работ, куплена шмат дэталяў, засталося ўсё сабраць, падключыць электрыку, зварыць выпускны калектар пад турбіну і г. д. І можна ехаць на дрыфт — «Жыгулі» будаваліся пад гэтую дысцыпліну. Як расказаў журналісту Onlíner уладальнік, цяпер у яго змяніліся прыярытэты, таму аўтамабіль выстаўлены на продаж. Калі ж пакупнік не знойдзецца, праект ён «замарозіць», каб вярнуцца да яго, калі з'явіцца магчымасць ім займацца.

Каментары1

  • Вось гэта тачка
    20.11.2026
    Паважаю! Шкада, што праект незавершаны, Але спадзяюся наступны ўладальнік давершыць.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць54

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск: Трэба спачуваць не толькі ўкраінцам, але і расіянам34

Банкі змякчаюць патрабаванні да геалакацыі для працы мабільных праграм1

Чыгуначная арка Крымскага моста атрымала пашкоджанні1

Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі7

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне2

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

Так выглядаў Уладзімір Пуцін у Шэньджэні ФОТА13

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне8

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць54

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць