Замест іранскага тэкстылю.

Сушаныя пялёсткі васілька пачалі прадаваць на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы. Пра гэта Office Life расказалі прадстаўнікі пляцоўкі.
Васількі выстаўляюць на біржавыя сесіі па рэалізацыі харчовай сыравіны на ўнутраным рынку. Першым пакупніком гэтага інгрэдыента стала адно з кандытарскіх прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці.
У якасці прадаўца ў межах пілотнай біржавой здзелкі выступіў айчынны вытворца расліннай і лекавай сыравіны з Мінска.
Акрамя пялёсткаў васілька, на запыты беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці ў лістападзе на біржавых таргах з'явілася яшчэ некалькі новых таварных пазіцый. Гэта харчовыя валокны з цыкорыя, сушаная брусніца, свежая чарнаплодная рабіна і абляпіха, хутказамарожаная груша і гідралізаваны калаген.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары