Навука і тэхналогіі

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА

У кастрычніку Павел Рабцэвіч пахваліўся ў сацсетках, што знайшоў новую планету, а заадно расказаў пра яшчэ адну. НАСА паставіліся да адкрыцця сур’ёзна — высновы беларуса правераць на тэлескопе.

Візуалізацыя магчымых планет ля зоркі TIC 4206066. Крыніца: tic4206066.pages.dev

Павел Рабцэвіч — беларускі айцішнік, які жыве ў іспанскай Тарагоне. Мужчына працуе продакт-менеджарам і цікавіцца астраноміяй.

У верасні Павел узяў адкрытыя даныя тэлескопа TESS — гэта апарат НАСА, які запусцілі ў 2018 годзе, каб шукаць вакол Сонечнай сістэмы экзапланеты. TESS працуе з дапамогай чатырох камер, якія фіксуюць, калі яркасць зорак перыядычна падае на кароткі час. На думку астраномаў, гэта сведчыць, што перад зоркай прайшла планета.

Рабцэвіч выкарыстаў ШІ, каб знайсці ў даных TESS зоркі, у якіх праз роўныя прамежкі часу падае яркасць. Для працы ён выкарыстаў Claude і Codex. 

Калі Рабцэвіч праглядаў даныя за канец 2025 года, яго зацікавіла зорка TIC 4206066 у 116 светлавых гадах ад Зямлі. Аказалася, што прыкладна кожныя 3,18 сутак святло зоркі робіцца слабейшым прыкладна на дзве гадзіны. Беларус прааналізаваў даныя той жа зоркі за 2018 і 2020 гады — заканамернасць спрацавала і там, а значыць, справа, верагодна, у планеце.

Звестак хапіла, каб яе апісаць.

Паводле слоў Рабцэвіча, памер планеты складае прыкладна 1,4 ад зямнога, планеты такога памеру звычайна скалістыя. Год там доўжыцца 3,18 дзён. Планета атрымлівае недзе ў 70 разоў больш святла ад сваёй зоркі, чым Зямля атрымлівае ад Сонца, таму тэмпература там прыкладна 530 градусаў Цэльсія — хопіць, каб расплавіць свінец.

Па тым жа прынцыпе Рабцэвіч знайшоў яшчэ адну магчымую планету, але наконт яе існавання ён менш упэўнены. Другая планета круціцца вакол той жа зоркі, але год там доўжыцца прыкладна 11 дзён, і памер планеты недзе ў два разы большы за зямны. Тэмпература на планеце мусіць складаць каля 260 градусаў Цэльсія.

Два тыдні Рабцэвіч правяраў знаходкі — выкарыстаў Claude Code і Codex. Атрымалася даказаць, што ні адна зорка, што знаходзіцца каля TIC 4206066, не можа быць звязаная з тымі зменамі яркасці. Ён аднавіў аналіз з нуля, і вынікі захаваліся. У ранейшых даследаваннях Павел таксама не знайшоў згадак пра планеты.

Пасля ўласных праверак Рабцэвіч напісаў у НАСА. Тамтэйшыя астраномы ўключылі яго знаходку ў план працы тэлескопа TESS на лістапад. Цяпер кожны раз, калі тэлескоп аглядае тую частку неба, ён запісвае зорку TIC 4206066 кожныя дзве хвіліны.

Навуковы часопіс Nature называе беларуса адным з найбольш паспяховых аматарскіх астраномаў, якія цяпер з дапамогай ШІ шукаюць планеты за межамі Сонечнай сістэмы. ШІ, аднак, не абавязкова працуе як карысны інструмент. Некаторыя з такіх астраномаў не цалкам разумеюць алгарытмы, якія выкарыстоўвае ШІ, і таму не могуць належным чынам ацаніць вынікі працы ШІ. Вось чаму навукоўцам цяпер прапануюць шмат магчымых планет без належных доказаў іх існавання.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму25

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Чэмпіён Беларусі па футболе вызначыцца ў апошнім туры

Пацярпелыя ў ДТЗ з дзікімі жывёламі могуць разлічваць на кампенсацыю. Але за паўтара года па яе звярнуліся толькі 13 чалавек

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога2

Лівійскія ўлады пацвердзілі выбух на расійскім судне ў Бенгазі. Не выключаюць атаку дронаў1

У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі8

Фядута: Хлопцы, нам ніхто нічога не павінен40

Беларускія «Кіберпартызаны» апублікавалі афіцыйныя прычыны рэзанансных смерцяў расійскіх топ-менеджараў з узламанага Расстата9

У Лівіі знішчаны расійскі ракетны карвет «Меркурый»4

У Баранавічах выставілі на аўкцыён дзейны гандлёвы цэнтр

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму25

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць