Вайна11

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»

Украінскія вайскоўцы выкарысталі сем марскіх дронаў у аперацыі каля ўзбярэжжа Лівіі, паведаміў Уладзімір Зяленскі. Паводле яго, расійскі карвет «Меркурый» затануў, разам з ім знішчаны верталёт Ка-27. Таксама ўдалося пашкодзіць расійскі сухагруз MV ANGARA, які выкарыстоўвалі для перавозкі зброі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім допісе падзякаваў за аперацыю Службе бяспекі Украіны і іншым падраздзяленням Сіл абароны. Паводле яго, ён атрымаў падрабязныя даклады пра ход аперацыі, а вызначаныя цэлі назваў дасягнутымі.

«Нашы ваяры задзейнічалі сем марскіх дронаў украінскай вытворчасці. Нягледзячы на ўсе спробы праціўніка супрацьдзейнічаць, быў затоплены расійскі карвет «Меркурый»», — заявіў ён.

«Меркурый» — адзін з найноўшых расійскіх караблёў: яго прынялі на ўзбраенне ў 2023 годзе, ужо падчас поўнамаштабнай вайны.

Паводле Зяленскага, разам з карветам быў знішчаны баявы верталёт Ка-27.

Карабель суправаджаў расійскія транспартныя судны з вайсковымі грузамі. Адной з задач карветаў гэтага класа з’яўляецца абарона караблёў і марскіх аб’ектаў ад надводных і падводных пагроз.

Другой цэллю Зяленскі назваў сухагруз MV ANGARA.

«Другой нашай цэллю стаў расійскі сухагруз MV ANGARA, які вораг выкарыстоўваў для перавозкі зброі. Вынік — пашкоджаны», — паведаміў прэзідэнт Украіны.

Раней маніторынгавыя каналы меркавалі, што другім атакаваным суднам быў Ascalon. 

«Працягваем аперацыі ў вызначаных акваторыях. Адказваем Расіі на агрэсію. Развіваем украінскую зброю», — дадаў Зяленскі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму11

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Усе навіны →
Усе навіны

Буйныя самы ў беларускіх рэках сустракаюцца ўсё часцей. Што гэтаму спрыяе?2

Амбасада Польшчы ў Беларусі спыніць прыём заяў на Карту паляка12

Украінцы атакавалі галоўнае ўпраўленне Расгвардыі па Краснадарскім краі

У Брэсце мужчына ў інвалідным вазку просіць міласціну. А хто не падае — таго можа і паслаць4

У Краснаярскім краі дзве дэпутаткі ад «Адзінай Расіі» аформілі фіктыўныя шлюбы з вайскоўцамі, каб атрымаць «грабавыя»6

Расіяне ўдарылі па пяціпавярховіку на Кіеўшчыне1

«Даў і бацьку майму, і яе родным слова, што я яе не пакіну». Палітвязень і ўкраінка пазнаёміліся ў анлайн-гульні — а ўз'ядналіся ў Польшчы3

У Мінску ствараюць Студэнцкі парк

У Калінінградскай вобласці ўпершыню абвяшчалі паветраную трывогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму11

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць