У верасні здарыўся пажар у пральні адной са сталічных гасцініц.

Ратавальнікі, якія прыбылі на выклік, ліквідавалі асяродак узгарання за лічаныя хвіліны. Ніхто не пацярпеў.
Для высвятлення прычыны пажару была прызначаная судовая пажарна-тэхнічная экспертыза. Аб'ектам даследавання стала сушыльная машына 1997 года выпуску, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Эксперт прыйшоў да высновы, што непасрэднай прычынай пажару ў памяшканні пральні гатэля стала ўзгаранне бялізны, якая знаходзілася ўнутры барабана сушыльнай машыны.

Гэта адбылося ў выніку цеплавога ўздзеяння расплаўленых часціц металу, якія ўтварыліся праз аварыйны рэжым працы яе электранагравальнага элементу.
Каментары