Свет

Польшча прапанавала НАТА пачаць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны

Польшча прапанавала краінам НАТА абмеркаваць магчымасць збіваць расійскія ракеты над тэрыторыяй Украіны, калі яны ляцяць у бок краін альянсу. Пра гэта на сустрэчы прадстаўнікоў альянса ў Бруселі заявілі польскія ўлады. Паводле крыніц агенцтва Bloomberg, некаторыя краіны падтрымалі гэтую ідэю, аднак пакуль абмеркаванне мае папярэдні характар і канкрэтных мер не разглядалі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Senior Airman Joseph Barron/U.S. Air Force via AP

Пытанне аб абароне ўкраінскай паветранай прасторы, прынамсі яе заходняй часткі, уздымалася і раней падчас абмеркавання саюзнікамі дапамогі Украіне. Аднак такі крок лічыўся занадта рызыкоўным, бо мог прывесці да прамой канфрантацыі НАТА з Расіяй.

Цяпер расійскія ракеты і беспілотнікі ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю суседніх з Украінай краін. Для рэалізацыі польскай прапановы Кіеў павінен будзе загадзя папярэджваць альянс пра пагрозы і даць яму доступ да сваёй паветранай прасторы. Аднак для гэтага неабходнае адзінагалоснае рашэнне ўсіх краін НАТА. Паводле суразмоўцаў Bloomberg, пакуль такой згоды няма.

На мінулым тыдні на тэрыторыі Польшчы ўпалі тры расійскія крылатыя ракеты Х-101. Прэм’ер-міністр Дональд Туск назваў гэта «наўмыснай правакацыяй Масквы». Ён звярнуў увагу, што парушэнне паветранай прасторы адбылося непадалёк ад месца правядзення міжнародных вучэнняў з удзелам тысяч вайскоўцаў НАТА.

Пасля сустрэчы ў Бруселі альянс вырашыў накіраваць у Польшчу самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення AWACS, які будзе сачыць за сітуацыяй ва ўсходняй частцы краіны. Акрамя таго, плануецца разгледзець магчымасць размяшчэння там дадатковых сіл і сродкаў.

Намеснік міністра абароны Польшчы Павел Залеўскі заявіў, што самалёт AWACS дапаможа атрымаць больш поўную аператыўную карціну і эфектыўней рэагаваць на падобныя пагрозы.

Міністр абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш у сераду ў эфіры радыёстанцыі RMF FM адзначыў, што заўважыў большую гатоўнасць саюзнікаў абмяркоўваць магчымасць перахопу расійскіх ракет над Украінай. Аднак, паводле яго слоў, пакуль у НАТА няма рашучасці перайсці да практычных дзеянняў.

Ён падкрэсліў, што абмеркаванне гэтай тэмы вядзецца ўжо даўно, але адна Польшча не здольная рэалізаваць такую ініцыятыву самастойна.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны34

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Да праекта ў Гальшанах прыцягнулі ідэолага «рускага свету» Дугіна. Яго паплечнік прапануе аднаўляць замак як «Царыцына»31

Электрамабілі задумвалі як ціхія. Цяпер іх вучаць гучаць, як бензінавыя

Ці варта купляць антыбактэрыяльнае мыла?

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»16

Амаль палова штрафаў, якія накладаюць на машыны з дыпламатычнымі нумарамі ў Хельсінкі, не аплачваецца. Беларусы таксама ігнораць

Прызналі «экстрэмісцкім» усё, што звязана з папулярным сайтам Autogrodno.by7

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

Лукашэнка: Расія перамагае ваенным шляхам23

Зяленскі: Калі выйсці з Данбаса добраахвотна, Масква запатрабуе новых і новых тэрыторый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны34

«Дык тады трэба ўсю Расію аддаць Манголіі?» Лукашэнка паразважаў пра «спрадвечна расійскія» землі Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць