Грамадства33

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім

«Нешта пайшло не так, і нічога з гэтага не адбылося».

Скрыншот з ютуб-канала «Краіна для жыцця».

У чарговым стрыме на канале «Краіна для жыцця» Сяргей Ціханоўскі працягнуў расказваць пра сваю ідэю стварэння Офіса аб'яднаных дэмакратычных сіл. Ён сцвярджаў, што ўдзельнічаць у такім Офісе пагадзіўся сярод іншых і Віктар Бабарыка.

«Аб’яднаны Офіс» — гэта адна гісторыя, а другая — круглы стол. На «Офіс» першапачаткова пагадзіліся ўсе, але потым Святлане [Ціханоўскай] забараніў [Франак] Вячорка». А на сустрэчу за круглым сталом пагадзіліся ўжо ўсе, акрамя Святланы. І апошнім часам мы абмяркоўвалі менавіта сустрэчу на шасцярых — Святлана [Ціханоўская], Віктар [Бабарыка], Марыя [Калеснікава], Вераніка, Валерый [Цапкалы] і ваш пакорны слуга», — казаў Сяргей Ціханоўскі.

Па словах Сяргея, гэтая сустрэча мусіла адбыцца ў Берліне ўжо 24 ці 25 лістапада.

У канцы стрыма Сяргей заявіў, што цяпер усё нібыта ўпіраецца ў Віктара Бабарыку.

«Калі не атрымаецца ўшасцярых, можна сабрацца мужчынамі — трое кандыдатаў 2020 года, чые штабы аб’ядналіся», — мае на ўвазе Ціханоўскі сябе, Валерыя Цапкалу і Віктара Бабарыку.

Фота: «Наша Ніва»

У размове з «Нашай Нівай» Віктар Бабарыка пацвердзіў ранейшы каментар свайго прэс-сакратара Глеба Германа.

«З Сяргеем я размаўляў гэтым летам па тэлефоне (але не вёў перамовы і не было сустрэчы) пра магчымасць неяк сабрацца і падзякаваць тым, хто працягнуў працу ў 20‑м годзе: Марыі, Святлане і Вераніцы. Я згадзіўся, але нешта пайшло не так і нічога з гэтага не адбылося. Сяргей таксама казаў пра магчымасць сумеснай працы, але нічога канкрэтнага не абмяркоўвалася. Я ніякіх планаў не прапаноўваў і не абмяркоўваў, а толькі дзяліўся ўласнымі думкамі і слухаў іншых».

Віктар Бабарыка пацвердзіў, што палітыкі сапраўды разглядалі опцыю сабрацца разам у лістападзе, каб абмеркаваць магчымасць рабіць нешта разам.

«Я пагадзіўся, але толькі калі будуць усе шэсць чалавек (Марыя, Святлана, Вераніка, Сяргей, Валерый і я). Гэтага таксама не адбылося. Таму нешта сказаць пра «Аб’яднаны офіс», круглы стол, прапановы сабрацца тройцы ці нейкім іншым складам, які будзе нешта рэфармаваць, удзельнічаць у нейкай Назіральнай радзе, каб штосьці кантраляваць, я не магу, бо нічога дакладна не ведаю», — адказаў Бабарыка на пытанне пра магчымасць далучыцца да прапановы Сяргея Ціханоўскага.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін49

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Усе навіны →
Усе навіны

На Шры-Ланцы выратавалі беларуску, якую панесла ў адкрытае мора

26‑гадовага пінчука пахавалі як загінулага на вайне супраць Украіны, але сястра сцвярджае, што ён у палоне2

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

«Касметычныя змены ўжо не дапамогуць». Офіс Ціханоўскай заявіў, што ў ЕГУ застаецца яшчэ апошні шанец22

Трамп засмяяўся, калі яго спыталі пра словы Зяленскага, што ЗША хочуць завяршыць вайну да студзеня2

Статкевіч пра сацапытанне «Беларусь у 2026 годзе»: Кідалі слухаўку, бо ў канцлагер ніхто не хоча25

Праезд даражэе ў Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях

Суд у ЗША прызнаў Huawei вінаватай у змове з мэтай крадзяжу камерцыйных сакрэтаў

Папа Францішак тройчы бачыў д'ябла. Пра гэта кажа ягоны дзённік7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін49

Ціханоўская: Не ўпэўненая, што пасля ўсяго, што пачула ад Сяргея, ёсць магчымасць вярнуцца да нармальных сямейных адносін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць