Улада1717

Саакашвілі на БТ даў адлуп за «Хроснага Бацьку»

дзе беларускага кіраўніка «ледзьве не ў канібалізме абвінавачваюць».

Увечары 15 ліпеня Першы нацыянальны канал паказаў інтэрв’ю з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі. Адпачатку грузінскі лідэр прызнаўся, што Грузія мае вялізныя сімпатыі да беларускага народу. «Насамрэч, калі ёсць нейкая еўрапезаваная нацыя, дык гэта Беларусь,« — заўважыў Міхаіл Саакашвілі.

Калі гутарка перайшла да прызнання Беларуссю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Саакашвілі выказаў меркаванне, што Расія не мае права ціснуць на Беларусь па гэтым пытанні. «Зараз свет гаворыць пра акупаваныя Расіяй нашы тэрыторыі. На маю думку, расійскі народ абсалютна не заслугоўвае, каб праз амбіцыі кіраўніцтва яго называлі акупантам. Спадзяюся, Беларусь паступіць мудра».

Пра адносіны з Расіяй Саакашвілі заявіў, што Грузія ўвесь час хоча ісці насустрач, але Масква патрабуе новых і новых саступак. Саакашвілі абвінаваціў Расію ў імперскіх замашках: “Думаю, што сітуацыя дастаткова знаёмая для ўсіх астатніх суседзяў Расеі, якая гатовая размаўляць са сваім суседам толькі шляхам ціску і шантажу, пагражаючы, што нам будзе горш”.

Саакашвілі назваў сябе, магчыма, апошнім лідэрам Грузіі, які можа вольна цытаваць Пушкіна, Ясеніна і Бродскага, бо ў выніку цяперашніх падзей новае кіраўніцтва Грузіі зусім будзе не разумець Расіі. «Прымушаю сына вучыць расійскую мову, але ён кажа, што гэта яму нідзе не спатрэбіцца».

На пытанне вядучага адносна сцяга Еўрасаюза побач са сцягам Грузіі і палітычнага кірунку краіны Саакашвілі адказаў, што ў Еўропе не ўсё ідэальна, але еўрапейскія каштоўнасці важныя для грузінскага народа.

Цэнтральнай частка інтэрв'ю стала тэма расійскага інфармацыйнага ціску на Лукашэнку, і

грузінскі лідэр прызнаўся, што «выпадкова бачыў», як расійскія каналы беларускага кіраўніка «ледзьве не ў канібалізме абвінавачваюць». «Калі сыплюцца ўсялякія абвінавачваньні, ледзьве не ў канібалізме абвінавачваюць беларускіх дзеячаў, і гэта робіцца з той краіны, дзе нядаўна забілі чалавека, якога я вельмі паважаў, Ганну Паліткоўскую, і забойцы не знойдзеныя, а на Паўночным Каўказе дзясяткі тысяч людзей проста зніклі… І раптам знайшлі, што ў 90-х гадах людаеды разьвяліся ў Менску – вядома ж гэта сумна. Гэта мае пэўны прысмак прапагандысцкай вайны».

Расія мае значна большыя праблемы са знікненнем людзей, мяркуе грузінскі лідэр.

Разам з тым грузінскаму прэзідэнту цяжка уявіць, чаму Беларусь з’яўляецца праблемай для Расіі. «Праўда ўсё адно знойдзе свой шлях», — падвёў рысу кіраўнік Грузіі.

«Мы краіна залатога руна і віна — мы гістарычная аснова Еўропы, — упэўнены грузінскі лідэр. — Цягам двух гадоў Грузія атрымае безвізавы рэжым у адносінах з Еўрасаюзам».

Што тычыцца Беларусі, дык, на думку Саакашвілі, яна не толькі павінна глядзець у бок еўрапейскага шляху, яна і ёсць Еўропа.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя1

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША дамовіліся з Украінай і Расіяй аб забароне атак у Чорным моры4

Стала вядома, што ў пакетах з лукашэнкаўскай сімволікай, якія даюць украінскім палонным перад абменам1

Міліцыя расказала, якая цяпер сітуацыя з наркотыкамі1

Урад Аргенціны рассакрэціць дакументы пра нацыстаў, якія хаваліся ў краіне пасля Другой сусветнай вайны3

«Кіберпартызаны» заявілі пра ўзлом сервера кампаніі, адказнай за рэагаванне на кіберінцыдэнты1

Такога віншавання з Днём Волі вы яшчэ не бачылі: на бронемашынах26

Расіянін сам пайшоў на вайну і трапіў ва ўкраінскі палон. Там ён перайшоў на бок УСУ, але хутка трапіў у палон да расіян1

Пацыентаў гомельскіх бальніц у выпадку тэракту заклікаюць звязацца з ФСБ і ўзяць з сабой расійскі пашпарт1

На Магілёўшчыне рыхтуюць экскурсійны тур «Царскімі шляхамі» па месцах, якія наведвалі расійскія імператары4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя1

«Мне ўжо кепска». Беларус паказаў нашэсце кляшчоў у раёне — карыстальнікі шакаваныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць