Свет

Сотні тысяч жыхароў усходу ЗША на Дзень падзякі засталіся без электрычнасці

На ўсходзе ЗША амаль 900 тысяч дамоў і прадпрыемстваў засталіся без электрычнасці праз моцную непагадзь у Дзень падзякі, 26 лістапада. У штатах Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк абвясцілі надзвычайнае становішча.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Yuki Iwamura

Найбольш пацярпелі Пенсільванія, Нью-Джэрсі і Мэрылэнд. Там без электрычнасці засталіся адпаведна каля 196 тысяч, 175 тысяч і 136 тысяч спажыўцоў.

У Мэрылэндзе праз адключэнні электрычнасці ўлады заклікалі амаль два мільёны абанентаў эканоміць водаправодную ваду. Паводле іх ацэнак, перабоі з электразабеспячэннем могуць парушыць працу сістэм ачысткі вады.

Узбярэжжа Атлантычнага акіяна, у тым ліку штат Вірджынія, пацярпела ад падтапленняў. Моцныя парывы ветру валяць дрэвы. У Нью-Джэрсі рэжым надзвычайнага становішча дзейнічае з 25 лістапада.

Праз праліўныя дажджы і шквалісты вецер па ўсёй краіне адмянілі каля 400 авіярэйсаў, яшчэ больш за дзве тысячы затрымалі. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на даныя сэрвісу FlightAware.

У штаце Нью-Ёрк, дзе таксама абвясцілі надзвычайнае становішча, без электрычнасці засталіся больш за 73 тысячы дамоў і прадпрыемстваў. У Цэнтральным парку Нью-Ёрка Нацыянальная метэаралагічная служба ЗША зафіксавала парывы ветру хуткасцю да 77 км/г. Чакаецца, што яны могуць узмацніцца да 105 км/г, пасля чаго надвор’е павінна палепшыцца.

Непагадзь упершыню за сто гадоў прымусіла перанесці традыцыйны парад Macy’s у Нью-Ёрку, які ладзяць у Дзень падзякі. Падчас яго вуліцамі праносяць гіганцкія надзіманыя фігуры. Сёлета парад адбудзецца 28 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА32

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

У Беларусі забаранілі адэкалон «Саша»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА32

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць