Грамадства

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT

«Наша Ніва» 25 лістапада паведамляла пра хвалю ператрусаў у атрымальнікаў стыпендый EU4Belarus — SALT, якая падтрымлівала рэпрэсаваных беларусаў. Ператрусы праводзілі ўзброеныя аператыўныя групы КДБ. Пад увагу сілавікоў трапілі не толькі атрымальнікі стыпендый, але і людзі, якія маглі проста атрымліваць інфармацыйную рассылку праграмы. Праваабарончы цэнтр «Вясна» даведаўся некаторыя падрабязнасці гэтага працэсу.

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Ілюстрацыйнае фота з сацсетак

Паводле крыніцы «Вясны», сілавікі прыйшлі з ператрусам па месцы рэгістрацыі чалавека, які атрымаў стыпендыю, раніцай. Аднак фактычна яны пераважна распытвалі яго маці: дзе гэты чалавек вучыцца і працуе, якія мае планы і ці дасылаюць яму бацькі грошы. Таксама жанчыну папрасілі патэлефанаваць сваяку і пакінулі нумар, па якім той мог бы звязацца з сілавікамі. Маці прымусілі падпісаць дакумент аб невыдаванні інфармацыі. Паводле крыніцы, сілавік сказаў, што для бяспечнага вяртання ў Беларусь атрымальніку стыпендыі варта выдаліць усе чаты, звязаныя з праграмай SALT. Уся размова заняла каля гадзіны.

Таксама «Вясна» атрымала інфармацыю яшчэ пра два ператрусы ў розных гарадах краіны 25 лістапада. Паводле крыніцы, адзін з атрымальнікаў стыпендыі знаходзіцца ў Беларусі — яго не затрымалі. Пасля размовы з ім сілавікі ўзялі падпіску аб невыдаванні інфармацыі. У пастановах на ператрусы фігуравалі арт. 356 КК (здрада дзяржаве), арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады), арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі).

EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) — гэта стыпендыяльная праграма Еўрапейскага саюза для беларускіх студэнтаў, абітурыентаў, даследчыкаў, выкладчыкаў і спецыялістаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі або пагрозай пераследу. Каардынатарам праграмы выступала дзяржаўнае Цэнтральнае агенцтва кіравання праектамі Літвы (CPVA) разам з партнёрамі. Адміністратарам з беларускага боку была арганізацыя, назва якой публічна не абвяшчалася.

Як расказаў «Нашай Ніве» атрымальнік стыпендый EU4Belarus — SALT, у маі 2026 года адміністратар праекта разаслаў ім адзін з выпускаў бюлетэня, у ім, магчыма, праз недагляд, усе іншыя атрымальнікі рассылкі былі ўстаўленыя ў адкрытую копію, іх электронныя адрасы можна было бачыць. Усяго ў спісе рассылкі было 358 адрасоў. Пазней у SALT пацвердзілі тэлеканалу «Белсат», што такі выцек сапраўды адбыўся. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА33

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага4

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

Жэрара Дэпард'ё будуць судзіць за згвалтаванне актрысы Шарлот Арну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА33

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць