Усяго патроху

Лён, тытунь і журавіны цікавяць генетычных інжынераў

Вырошчванне генетычнамадыфікаваных раслінаў у Беларусі пакуль не адбываецца, але доследы вядуцца.

Вырошчванне генетычнамадыфікаваных раслінаў у Беларусі пакуль не адбываецца, але доследы вядуцца. Беларускія адмыслоўцы практыкуюцца на генах льну, тытуню, журавінаў ды козаў.

Праца над стварэннем новых раслінаў ўвядзеннем генаў пачалася ў 80‑ых гадах, больш актыўна пачалася выкарыстоўвацца ў 90‑ых. У якасці матэрыялаў для генных доследаў ужываюць кукурузу, сою, рапс — найбольш распаўсюджаныя раслінныя культуры.

На сённяшні момант генная інжынерыя шырока развіта ў ЗША, Бразіліі, Канадзе. Еўропа доўгі час супраціўлялася новаўвядзенням. Аднак зараз паўсюль культывуецца добрае ўспрыняцце трансгенных раслінаў.
У 1999 годзе толькі 10% апытаных станоўча ставіліся да мадыфікаваных прадуктаў. У 2005 годзе гэты адсотак пераваліў за палову. Успрыманне змяняецца і ў кіроўных колах — на дзяржаўным узроўні шырока выкарыстоўваецца генная інжынерыя ў Іспаніі, Італіі, Даніі. У гэтых краінах у невялікіх аб’ёмах вырошчваюць генетычнамадыфікаваныя расліны.

У сучасным беларускім заканадаўстве прапісаны шлях генетычназмененых прадуктаў ад лабараторыі да шырокага выкарыстання ў харчаванні. Вырошчванне мадыфікаваных прадуктаў для ежы патрабуе доўгіх праверак, выпрабаванняў, у тым ліку ў палявых умовах, а неабходнага палігону ў Беларусі пакуль няма. Навукоўцы спадзяюцца займець яго ў наступным годзе. Таму асноўны накірунак развіцця геннай інжынерыі — навуковыя даследаванні, без выкарыстання ў гаспадарцы.

«У Беларусі, як і на палёх былога СССР, трансгенных сартоў няма, але актыўна вядзецца вывучэнне,» —
паведаміў Картэль Мікалай Аляксандравіч — акадэмік НАН Беларусі, загадчык лабараторыяй малекулярнай генетыкі Каардынацыйнага цэнтру біябяспекі пры Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі.

Беларускія доследы праходзяць у межах праграмаў Нацыянальнай акадэміі навук. Найбольш прасунуты накірунак нашых даследаванняў прадстаўлены ў інстытуце бульбаводства: нашыя навукоўцы вынайшлі сорт бульбы, устойлівы да хваробаў і вірусаў. У цэнтральным батанічным садзе займаюцца распрацоўкаю трансгенных журавінаў, якія мусяць быць больш салодкімі за натуральныя. У Жодзіна створана некалькі трансгенных козаў, якія ўжо даюць малако. Распрацаваная генетычная форма ільну, больш устойлівая да гербецыдаў і грыбных хваробаў.

Многія выпрабаванні ажыццяўляюцца на прыкладзе тытуню — ён хутка расце і зручны для вывучэння. Нікацінавы змест беларускіх навукоўцаў не хвалюе. Ужо створаныя расліны тытуню, якія змяшчаюць больш бялку, маюць большую масу і раней спеюць. Плануецца напрацоўкі перанесці на рапс.

Як паведаміў кіраўнік Каардынацыйнага цэнтру біябяспекі пры Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Сяргей Драмашка, цэнтр бяспекі ўяўляе арганізацыю, якая сочыць, каб распрацоўкі навукоўцаў адпавядалі беларускаму заканадаўству і міжнародным стандартам на ўсім шляху з лабараторыі да спажыўца.

Цэнтр біябяспекі займаецца дэтэкцыяй мадыфікаваных арганізмаў у харчовай вытворчасці. У Беларусі кожны прадукт, які змяшчае ў сабе генетычна мадыфікаваныя рэчывы, мусіць мець адмысловую пазнаку. У асноўным правяраюць прадукты з соі ды кукурузы.

На беларускіх таварах не адзначаецца колькасны адсотак генетычна мадыфікаваных рэчываў. «Якасныя аналізы рабіць таней. Калі людзей мадыфікаваныя расліны непакояць, іх хвалюе факт наяўнасці ў прадуктах такіх рэчываў, а не адсотак,» — патлумачыў Сяргей Драмашка.

Баяцца генетычна мадыфікаваных раслінаў няма чаго — запэўніваюць навукоўцы.

Што тычыцца прадуктаў, якія трапляюць у Беларусь — усё знаходзіцца пад дзяржаўным кантролем, наяўнасць мадыфікаваных кампанентаў пазначаецца для спажыўца спецыяльнай маркіроўкаю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

У Паўднёвай Карэі знайшлі ваўка, які збег з заапарка. За яго пошукамі сачыла ўся краіна

Штрафы за прапаганду бяздзетнасці? «Хай сам нараджае»8

Ганна Бонд пакпіла наконт «выцця з балот» пра арышты ў архітэктурным бюро «Зробім». Ох ёй і адказалі28

Кіраўнік Пентагона працытаваў замест Бібліі ўрывак з «Крымінальнага чытва»18

У Гродне заўважылі лісу з лісянятамі2

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма43

Зламаўся цягнік Гомель — Мінск

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура24

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць