Афіша44

Наста Някрасава: унікальны голас і дыяпазон

30 верасня Наста Някрасава і гурт FolkRoll даюць сольны канцэрт у Тэатры эстрады.

Гурт FolkRoll атрымаў гран-пры на фестывалі Nowa Tradycja Польскага Радыё, ды яшчэ ўзнагароду імя Чэслава Немена. Шмат у чым дзякуючы гэтай перамозе ў Польшчы быў запісаны і выдадзены дыск Vir.

Праграма складзена з даўніх беларускіх песень у пранізлівым выкананні.
Творы гучаць у суправаджэнні альта, скрыпкі, кантрабаса, кларнета. «У аранжыроўках музыкі часам праяўляюць тую ж смеласць, што і этна-трыё „Тройца“, толькі што FolkRoll арыентаваныя больш на музыку класічную. Нібы „народнікі“ і „класікі“ перастрэліся з клезмерамі ды паімправізавалі з разгорнутай душой. Часам уступае толькі аўтэнтычны вакал Насты („Перастарані“), месцамі з налётам тэатральнасці, як у амаль 10-хвіліннай п’есе „Сястра сястру звала“. У некаторых кампазіцыях спявачка адступае, каб інструменталісты выправіліся ў вольны палёт. Складаецца альбом з палескіх песняў, песняў-галашэнняў, калядных ды купальскіх спеваў», — расказвае пра яго Сяргей Будкін на «Тузіне гітоў».

Голас Насты унікальны — у ім гучыць голас нашай зямлі і джазавыя ноткі, у ім спалучаюцца юнацкі надрыў і акадэмічны дыяпазон. Альбом Vir ад гурту FolkRoll мінскія меламаны вырываюць адзін у другога з рук. Дагэтуль FolkRoll, складзены з беларускіх музыкаў, іграў пераважна за мяжою.

30 верасня ў Тэатры эстрады
(вул. Маскоўская, 18а) FolkRoll дасць свой першы ў Беларусі сольны канцэрт.

Пачатак канцэрту — а 19.00.
Квіткі каштуюць ад 15 да 20 тысяч рублёў.

Напярэдадні канцэрту «НН» сустрэлася з Настай Някрасавай.

«Такая музыка нам не падыходзіць»

«Мы хвалюемся — нам падаецца, што людзі чакаюць нейкай неверагоднай сенсацыі, — кажа Наста. — Аднак мы ж не маем нейкага шоў, ці чагосьці такога кшталту. Я не ведаю, колькі людзей прыйдзе — палова залы ці чвэрць. Хай будзе толькі адзін глядач, але мы сыграем».

Аднак музыкам цяжка ўявіць выступ FolkRoll у кавярні ці клубе з півам — найбольш распасюджаных у сучанай Беларусі канцэртных пляцоўках.

«Як толькі гаспадары такога клуба ці кавярні ўключаць «Вір», яны скажуць: «Такая музыка нам не падыходзіць». Я ж там крычу, шапчу, варажу — хлопцы і дзяўчаты варожаць. Ды і мы пэўна не змаглі б выступаць, калі хто-небудзь бразгае відэальцам аб талерку. Гэта такая музыка спецыяльная — калі скыпкі піцыката граюць, кожны гук хочацца, каб прасочваўся. Хочацца абсалютнай цішыні.

Класна было б сыграць канцэрт у пячоры, дзе гук глыбінны, далёкі, і рэха з глыбіні кожны твой гук шматразова паўтарае.
Вось такая пляцоўка была б ідэальнай для нашай музыкі».

Мінск і яго гучанне

Наста не лічыць беларускую публіку закрытай для новага, аднак беларуская сітуацыя накладае адбітак і на музычную сферу. І гаворка тут не толькі пра палітыку.

«Калі прыязджаеш у Мінск, то адчуваеш, наколькі па-іншаму гучыць горад. Гэта называецца фанасфера горада. Уяві, агромністая прастора метро «Плошча Перамогі», аднак там няма ніякіх «іншых» гукаў. Фанасфера метро нічым не занятая, людзі ідуць як зомбі ў цішыні, глядзяць у падлогу, гэта рух механічнай фабрыкі.

Добрым канцэптам было б тое, каб грала ў метро нейкая музыка, ці можа гук вадаспаду, ці птушыныя спевы ў лесе — каб былі розныя гукі.
На вуліцы, як я разумею, таксама цяжка граць у Мінску. І такім чынам няма артыстычнай прасторы. А патэнцыйных прастораў у Мінску вельмі шмат. У варшаўскім Інстытуце музыкалогіі, дзе я вучуся, людзі ствараюць такія праекты — часам нават пераносяцца ў часе, апісваюць гукамі горад. Напрыклад, «Гук Варшавы 80-х». Аднаўляюцца пэўныя гукі вуліцы: музыка, якая гучала ў крамах, якая гучала на вуліцах, тое, што было папулярна. Бо гэта ўсё ўплывае на нашу музычную свядомасць».

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць