Грамадства22

Былы гендырэктар «Пінскдрэў» абвешчаны ў вышук

Пры арышце ён будзе ўзяты пад варту.

Былы генеральны дырэктар ЗАТ «Холдынгавая кампанія» Пінскдрэў» Ларан Арыніч знаходзіцца ў вышуку, пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела па расследаванні спраў аб карупцыі следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Генадзь Барысаў.

«Крымінальную справу (па выбуху 25 кастрычніка 2010 года на „Пінскдрэў- ДСП“) заканчваў следчы аддзел па расследаванні спраў аб карупцыі Генпракуратуры, бо яна тычыцца службовых асоб. Шукалі ўзаемасувязь прычын і ступені адказнасці службовых асоб за гэта злачынства. Зараз справа знаходзіцца ў стадыі заканчэння. З ёй азнаёміліся пацярпелыя, знаёмяцца абвінавачаныя,

якімі прызнаныя чатыры чалавекі, у тым ліку два інжынеры, гендырэктар.

Трое прыцягнуты да адказнасці па артыкулах 428, 304 КК.

У вышуку з 23 жніўня знаходзіцца гендырэктар прадпрыемства Арыніч.
22 верасня вынесена пастанова аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай», — растлумачыў Генадзь Барысаў.

***

Трагедыя на «Пінскдрэў — ДСП» адбылася 25 кастрычніка 2010 г. каля 13-ці гадзін. Прычына аварыі — выбух пылапаветранай сумесі на ўчастку вытворчасці драўняна-паліўных гранул і наступны выбух у галоўным корпусе завода ДСП, у выніку якога адбылося частковае абвальванне будаўнічых канструкцый і здарыўся пажар. Пры пажары пацярпелі 22 чалавекі:

14 загінулі, 8 — траўмаваныя.
Адразу пасля выбуху на месцы загінулі 2 чалавекі, 12 памерлі ў бальніцы.

«Гэта вялікая трагедыя. Складана было расследаваць гэтую справу, бо пажар знішчыў усе сляды»,
 — дадаў намеснік начальніка аддзела Г. Барысаў.

Нагадаем, што ўвесну з’явілася інфармацыя, што Арыніч бесперашкодна з’ехаў на лячэнне за мяжу.

У ліпені тагачасны генпракурор Васілевіч заявіў, што Арыніч з'ехаў у Польшчу, але ў вышук не абвяшчаўся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?1

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Вінярскі: Смешна чуць, што пратэсты 2020‑га адбыліся спантанна4

У Іўеўскім раёне фотапастка зафіксавала янота-паласкуна1

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Арастовіч заявіў, што аддаў бы Расіі чатыры вобласці і Крым50

Іван Краўцоў напісаў кнігу з успамінамі пра выбары-202018

Іна Мацыенка знайшлася1

«Турма многіх робіць лепшымі. Ніхто не дакажа мне адваротнае». Палітвязень Гунь адказаў Паўлючэнку41

Вы дакладна здзівіцеся: у Мінск хадзіў аўтобус з сапраўднымі ложкамі для пасажыраў1

Кіроўца збіў у Оршы 85‑гадовую жанчыну і спрабаваў яе адцягнуць з дарогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?1

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць