Здароўе2020

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам

Беларуска ў Паўднёвай Карэі схадзіла на б'юці-працэдуру і падзялілася ўражаннямі ад ін’екцый прыгажосці.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мода на «экстракт ДНК ласосю» з'явілася не ўпершыню. Яшчэ ў 1970-1980‑х навукоўцы ў Карэі і Японіі пачалі даследаваць малокі ласося як крыніцу нуклеатыдаў і біяактыўных рэчываў. Першыя навуковыя публікацыі тычыліся загойванню тканак і стымуляцыі рэгенерацыі.

У 2000‑х у Паўднёвай Карэі гэты экстракт актыўна выкарыстоўвалі ў эстэтычнай медыцыне. У 2010‑х яго пачалі дадаваць у люксавыя крэмы, маскі, сыроваткі.

І вось у 2025 годзе мода на «ласасёвы догляд» выбухнула па ўсім свеце. Маркетолагі дзеля хайпу часта называюць працэдуру ўколамі спермы ласося — гаворка ідзе пра экстракт, які атрымоўваюць з семявай вадкасці самцоў ласося.

Працэдуру PDRN пазіцыянуюць як новы ботакс, але насамрэч працуюць яны зусім па-рознаму. Ботакс не лечыць скуру, а працуе на «замарозку» (эфект можна пабачыць даволі хутка), а PDRN павінен паляпшаць якасць скуры (яго эфект назапашвальны і бачны праз час).

Пра ўколы PDRN пачалі казаць і зоркі — напрыклад, Кім Кардаш’ян у сваім шоу распавядала пра тое, што калола ў твар сперму ласося.

@kim_danaa Сделала в прекрасной клинике @GIRIN Plastic Surgery Clinic #реджуран#rejuran#корейскаякосметология#жизньвкорее#danaslife ♬ оригинальный звук - Koreanka

На такую б’юці-працэдуру схадзіла і беларуска, якая жыве ў Паўднёвай Карэі — Дана Кім актыўна вядзе тыкток. Нядаўна яна распавяла, як хадзіла на ўколы спермы ласося.

— У Карэі гэтая працэдура вельмі папулярная. Карэянкі робяць яе, каб скура блішчала як экран тэлефона на максімальнай яркасці.

Дана вырашыла, што і ёй патрэбна ДНК рыбы, і звярнулася ў клініку. Спачатку маладой жанчыне на твар нанеслі абязбольвальны крэм, а праз 20 хвілін сталі рабіць мноства маленькіх уколаў па ўсім твары. Дана жартавала, што ў нейкі момант падумала, што ў выніку ператворыцца ў русалку — ці чырвоную рыбу.

— Адразу пасля працэдуры я сапраўды выглядала як ласось. Але ўжо праз тыдзень мая скура стала ўвільготненая, як быццам я нанесла мільён карэйскіх крэмаў.

У Мінску, дарэчы, таксама можна зрабіць уколы прыгажосці прэпаратамі, у склад якіх уваходзіць ДНК ласося. Каштаваць гэта будзе прыблізна 470 рублёў.

Каментары20

  • Навошта сябе траўмаваць?
    07.10.2025
    Каб твар блішчэў прасцей некалькі дзён дранікаў паесці са смятанай.
  • Дзікпікавіч
    07.10.2025
    Магу задарма адгрузіць
  • яна нешта чула
    07.10.2025
    Але ўсё пераблытала
    І пры чым тут ласось?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць