Свет33

У Польшчы ліквідавалі нелегальны ўкраінскі бізнэс, паслугамі якога скарысталіся 134 беларусы

Польскія памежнікі спынілі дзейнасць нелегальнага бізнэсу, якім кіравала група грамадзян Украіны. Як паведамляе польская Памежная служба, група займалася арганізацыяй незаконнага перасячэння дзяржаўнай мяжы і афармленнем фіктыўных дакументаў для знаходжання іншаземцаў у Польшчы.

У ходзе расследавання польскія сілавікі затрымалі трох грамадзян Украіны.

1 кастрычніка ў горадзе Гдыня былі арыштаваныя 44‑гадовы мужчына і 42‑гадовая жанчына, якія мелі польскія дазволы на жыхарства. Падчас ператрусаў у іх канфіскавалі мабільныя тэлефоны, носьбіты інфармацыі, банкаўскія карткі і камп’ютар з крыптавалютным кашальком, дзе знаходзіліся сродкі на суму больш за 6300 даляраў ЗША. Таксама знайшлі і наяўныя грошы — 22 630 злотых (каля 6200 даляраў), 4278 даляраў і 935 еўра.

У той жа дзень памежнікі з Бяшчадскага атрада ў горадзе Пшэмысль недалёка ад укранскай мяжы затрымалі яшчэ адну 51‑гадовую грамадзянку Украіны, звязаную з гэтай схемай.

Паводле матэрыялаў следства, члены групы рэгістравалі ў Польшчы фіктыўныя кампаніі, праз якія падавалі заявы аб намеры працаўладкаваць іншаземцаў. Гэта дазваляла легалізаваць уезд і знаходжанне людзей, якія фактычна не мелі законных падстаў для знаходжання ў краіне.

У выніку такой дзейнасці праз іх схемы незаконна перасеклі мяжу і атрымалі незаконную магчымасць знаходзіцца ў Польшчы 134 беларусы, 839 украінцаў і 2 грузіны.

Па рашэнні суда ўсе трое затрыманых узятыя пад варту на тры месяцы. Следства працягваецца, і магчымыя новыя затрыманні.

Каментары3

  • Ёсік
    06.10.2025
    Чаго ж краіну не бароніце, украінцы? Але ў мой адрас пі..елі, што ледзь не я з дырэктарам саўгаса праз мяжу танкі прапусьціў, і ракеты падвозіў у канцы лютага 2022. Тыя шчэ абаронцы канапныя.
  • Buba
    06.10.2025
    Таких фирм в Польше, открытых соотечественниками и торгующими приглашениями на работу (фиктивное трудоустройство с целью получения рабочей визы) - пруд пруди. Они всегда были, есть и будут, пока поляки не поменяют законодательство. Есть спрос на их услуги, поэтому есть и предложение. Ничего нового вы не открыли.
  • Беларус
    06.10.2025
    У Польшчы сотні такіх ж самых фірмаў, дзе палякі аказваюць такія ж самыя паслугі. Але тое ж палякі, а калі там засвяціліся ўкраінцы ці беларусы, то адразу гамон.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць