Здарэнні33

Мужчына павёз п’янага суседа на яго аўто ў краму. Па дарозе насмерць збіў 19‑гадовую дзяўчыну

Мужчына сеў за руль Renault Megane суседа — той папрасіў адвезці яго ў краму, бо сам быў п’яны. Паездка закончылася трагедыяй.

Мужчына ехаў з хуткасцю каля 90 км/г па добра бачным участку дарогі Капыль — Нясвіж. Кіроўца пачаў абганяць Opel Astra, але не ўпэўніўся, што паласа, на якую ён збіраўся выехаць, свабодная, піша Onliner.by.

Падчас абгону ў кіроўцы Renault Megane была магчымасць убачыць дзяўчыну, якая стаяла на сустрэчнай паласе. Яна трымала ў адной руцэ ровар, а ў другой — тэлефон. Кіроўца не паспрабаваў затармазіць або знізіць хуткасць. Толькі пасля сутыкнення з пешаходам абвінавачваны пачаў тармазіць, вярнуўся на правую паласу руху, дзе спыніўся на абочыне. У выніку ДТЗ 19‑гадовая дзяўчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і памерла на месцы здарэння.

У судовым пасяджэнні абвінавачваны віну прызнаў у поўным аб’ёме.

— Суд Капыльскага раёна пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса яго накіравалі ў калонію ва ўмовах пасялення на 2,5 года і пазбавілі правоў на 5 гадоў, — паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Каментары3

  • политзек
    07.10.2025
    пдц!!! "стояла на встречке с телефоном и велосипедом!!!
    вот что у них в башке??!!!
    здесь жаль только мужика...
  • Тэкля
    07.10.2025
    Недакладная інфармацыя. Выпадак гэты адбыўся 1 чэрвеня 2025 года прыкладна ў 20.00. Дзяўчына стаяла з веласіпедам на абочыне, а не на сустрэчнай паласе
  • No
    07.10.2025
    ва ўмовах пасялення на 2,5 года
    ----
    Вось колькі даюсь забойцам, да яшчэ не на зоне. А за лайкі и абразы рэжыму - годы турмы і псасаваннае жыццё.
    Вось такая справядлівасць ва "краіне для жыцця". Ябацькі згодныя з гэтым?
Усе навіны →
Усе навіны

Канапацкая патлумачыла, што азначае яе паручальніцтва за Пачобута5

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню30

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін31

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць