Афіша44

1000 гадоў без Бібліі: публічныя лекцыі Ірыны Дубянецкай — 23 сакавіка

23 сакавіка, 18.30, пр-т Незалежнасці, 37а (Галерэя Ў)

…ці спазніліся беларусы на свой цягнік? Тое, што пераклад з арыгіналу мусіць быць зроблены — сумневаў няма. Але ці адыграе ён тую ролю, якую адыграў у іншых народаў у часы Рэфармацыі ці напачатку ХХ стагоддзя?

Ролю Бібліі ў развіцці еўрапейскіх культур немагчыма перабольшыць. Біблейскія вобразы і сюжэты былі асноваю для безлічы мастацкіх, філасофскіх і літаратурных твораў ад ранняга Сярэднявечча, калі Еўропа пачала яднацца вакол Хрысціянства, і да нашых дзён. Як базавы тэкст Хрысціянства, Біблія сталася асноўным аб’яднаўчым тэкстам еўрапейскае цывілізацыі.

Пераклады Бібліі на многія мовы паспрыялі развіццю пісьменства. Амаль усе сучасныя еўрапейскія нацыянальныя мовы сфармаваліся як літаратурныя пад уплывам біблійных перакладаў.

Беларуская сітуацыя ў дачыненні да перакладу Бібліі ўнікальная. Першыя варыянты беларускай Бібліі ўзніклі раней за большасць перакладаў на іншыя нацыянальныя мовы — Скарынавы пераклад уваходзіць у тройку першапачынальнікаў. Аднак і цяпер, у другой дэкадзе ХХІ стагоддзя, нягледзячы на вялікую колькасць сучасных перакладаў, беларуская мова застаецца адзінаю з еўрапейскіх (і не толькі!), якая так і не мае Бібліі, перакладзенай з арыгінальных — яўрэйскай, арамейскай, грэцкай моў.

Як гэтае становішча адбілася і адбіваецца на беларускай культуры, навуцы, мове, нацыянальнай ідэнтычнасці і нават лёсах нацыі? Ці магчыма яго змяніць? Такія пытанні ставіць перад «Горадам і Светам» доктар філасофіі, доктар тэалогіі Ірына Дубянецкая.

Лекцыя «1000 гадоў без Бібліі. Беларускія біблійныя пераклады і еўрапейская цывілізацыя» адбудзеццца 23 сакавіка ў «Галерэі Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак, а 18.30. Уваход вольны!

Online-трансляцыя лекцыі тут.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў12

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абмяняліся ў Гомельскай вобласці палоннымі мірнымі грамадзянамі2

Падземны пераход са шклянымі кубамі на Арлоўскай амаль гатовы

Самая вялікая вёска Беларусі падрасла амаль да 25 тысяч чалавек4

57‑гадовую ўраджэнку Вінніцы асудзілі за каментары ў тэлеграме. Сябе яна называла «ўкраінкай з акупаванага Мінска»21

У нядзелю да +38°С, у панядзелак да +39°С. Але чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

Якая драма ў Іране! Святкавалі выхад у плэй-оф, але гол адмянілі10

Як засцерагчы сябе ад спёкі3

«Геаграфія ўкраінскіх далёкабойных санкцый пастаянна пашыраецца». Зяленскі пракаментаваў удар «Фламінга» па заводзе, які вырабляе «Арэшнікі»5

Беларуса, які доўгі час жыў у Расіі і гандляваў запчасткамі, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў12

«Нас у групе было 240. У палоне — сямёра. Астатнія двухсотыя». Андрэй з Віцебска, той самы чалавек-адкрывачка стаў адным з сямі шчасліўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць