Меркаванні6060

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»

Экс-палітвязень Кім Самусенка ў новым выпуску «ЧестнОК-LIVE» выказаў сваё меркаванне наконт працэсу вызвалення палітвязняў.

Кім Самусенка. Скрыншот відэа: chestnok_live / YouTube

32‑гадовага заснавальніка і сябра Рады грамадскага руху «Дзея» Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада 2020 года. Яго абвінавацілі ва ўзломе камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама, а таксама ва ўдзеле ў дзеяннях, якія, паводле следства, груба парушалі грамадскі парадак у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня.

У выніку Самусенку асудзілі па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса на шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі. 19 сакавіка гэтага года ён быў раней за тэрмін вызвалены і дэпартаваны ў Літву.

У размове з Аляксандрам Івуліным Кім Самусенка падкрэсліў, што не лічыць магчымым «перагарнуць старонку».

«Пакуль унізе гэтай старонкі не будзе пастаўлены прысуд таму, што адбывалася, мы нікуды гэтую старонку не падзенем».

«То бок тэзісы Бабарыкі і Калеснікавай не твае?» — удакладніў Івулін.

«Нават не побач. Я разумею, пра што яны кажуць, і шмат хто можа іх падтрымліваць. Большасць палітзэкаў, наколькі я разумею, не падзяляюць маю думку, але я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі», — адказаў Самусенка.

Тлумачачы сваю пазіцыю, былы палітвязень нагадаў, што галоўнай мэтай пратэстаў было прымусціь сістэму змяніцца. І санкцыі ён лічыць адным з варыянтаў гэтага дасягнуць.

«Калі не будзе грошай.. Яны раней пойдуць дамаўляцца, калі іх ужо будзе рэальна падпякаць.

А так атрымліваецца, што мы змагаліся за тое, каб сістэма змянілася, а нам кажуць: «Ок. Вы пяць гадоў пасядзелі, малайцы», — тлумачыць мужчына.

Пры гэтым былы палітвязень падкрэсліў, што ўдзячны ўсім, хто спрыяў яго вызваленню, і хоча, каб як мага хутчэй выйшлі на волю астатнія.

Аднак, паводле яго слоў, калі за вызваленне некалькіх соцень чалавек аслабляецца міжнародны ціск, гэта дазваляе ўладам аднавіць сілы і працягнуць рэпрэсіі:

«З пункту гледжання агульнай барацьбы, гэта немэтазгодна. Выпусцілі 500 чалавек, за гэта трошкі адпусцілі гэтую ўдавачку з шыі. Там яны ўздыхнуць, набяруць [паветра] і рэпрэсіі працягнуцца. Яшчэ некалькі гадоў яны змогуць вытрымаць, садзіць новых людзей».

Самусенка заўважае, што за кратамі застаюцца многія людзі, пра якіх шырокая грамадскасць нават не ведае, і з'яўляюцца новыя палітвязні, «якія пяць гадоў атрымалі. І будуць іншыя людзі, якія памруць там, зламаюць здароўе там».

«На мой погляд, гэта мая персанальная думка: ва ўсіх розныя гісторыі, і камусьці рэальна трэба было выходзіць — здароўе, блізкія, проста ён зламаўся, не вытрымаў. Але на мой погляд, лепш бы, каб мы сядзелі, чым здымалі б гэтыя санкцыі», — даводзіць Самусенка.

Каментары60

  • Шклоуски конюх
    27.06.2026
    Бывший политзек прямым текстом ломает всю вашу стратегию. Снимете удавку с шеи режима ради пары сотен человек — получите новые тысячи посаженных работяг и студентов, о которых никто не напишет. Потому что диктатура понимает только язык силы и пустой казны. Хотите ломать систему — бейте по деньгам и ставьте жесткие условия, а не открывайте усатому бесконечный бизнес по торговле заложниками.
  • жыве ў ЭЗ НА волі
    27.06.2026
    Шклоуски конюх ,
    Экс-палітвязень які жыве ў ЭЗ НА волі (i ты на волі), кажа што іншыя павінны сядзець , няхай вяртаецца і сядзіць за іншых ён не будзе вырашаць .
  • Ё
    27.06.2026
    Працуючыя санкцыі, гэта дурасць стогадовай даўніны. Рэжымы на Кубе і Венесуэле існавалі не адно дзесяцігоддзе пад санкцыямі. Пра Паўночную Карэю нават узгадваць не буду. Рэжым цудоўна сябе пачувае пад санкцыямі. Час на адаптыцыю на кожную новую санкцыю складае ў сэрэднім 10 месяцаў. Пра гэта ўжо пісалася прафесійнымі эканамістамі ня раз. Такі рэжым як у Беларусі можа існаваць побач з імперскай Расяй дзесяцігоддзямі. Адзіная небяспека для яго, гэта сама імперская Расія, каторая хоча завалодаць усім, у тым ліку поўнай уладай і кантролем над сваім сатэлітам, а гэта ўжо небяспека для рэжыму. Таму рэжым шукае выйсце і яму трэба даваць гэтае выйсце. Амерыканцы правільна робяць, што хочуць эканамічна залезці ў Беларусь, рабіць тут бізнэс. Гэта трэба вітаць, бо з'яўляецца новы ігрок са сваімі інтарэсамі акрамя Крамля. Мы ўжо бачым, як адміністрацыя Трампа выпускае сотні зняволенных, у абмен на бізнэс. То бок з'яўляецца ігрок, каторы ня будзе весці бізнэс, пакуль ёсць палітвязні. Таму чым больш амерыканскага бізнэсу будзе ў Беларусі, тым лепей для Беларусі, яе дэмакратыі і людзей. Прарасійская калонна ў беларускай апазіцыі дзейнічае наадварот, - ня даць у Беларусі нікому нічога, не падпусціць нікога, акрамя Крамля. "Акрамя Крамля" вядома апускаецца імі за дужкі, каб душыць санкцыямі у імя Беларусі, а не ў імя Крамля. Дадушыліся настолькі, што беларуская калійка пад санкцыямі, а расійская не. Вось так і жывем.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць