Успаміны. Вядомы беларускі літаратуразнаўца распавядае пра сваё дзяцінства за часамі нямецкай акупацыяй.
Увосень 1941 года прыспела якраз мая школьная пара. Я ўжо ўмеў чытаць. Навучыўся па савецкім буквары, які аднаго дня прынёс мне стрыечны брат Геня. Ён паказаў мне першыя літары і навучыў, як іх правільна вымаўляць.
Яго вёска Сівіца была ад нас далекавата, і наведваўся ён не так часта. Затое часцей, болей тым часам, прабывала ў нас мая хросная, малодшая маміна сястра цётка Вера. Маці той год даводзілася гаспадарыць без бацькі, мужчынскі і жаночы клопат у гаспадарцы ляжаў адно на яе плячах. Нярэдка даводзілася ёй адлучацца з дому. Тады неяк няўзнак яе заступала цётка Вера. Яна, управіўшыся з работай, часам садзілася з вязаннем пры акне. Я падбягаў да яе з кніжкай, пытаўся, як правільна будзе гучаць гэта во літара, затым садзіўся на тапчан
Залеская школа знаходзілася на станцыі — гэта з вярсту ад нашага Вётхава. Стаяла яна воддаль ад станцыйнага будынку, на ўскрайку лесу. З поўначы камлістыя сосны падступаліся да самых яе сцен, узвышаючысяДа восені
1941-га бацька ўжо вярнуўся са сваёй — для некага кароткай, а для яго доўгай — вайны і да першага верасня павёў мяне запісаць у школу.
Падняўшыся высока на ганак з парэнчамі, бацька адчыніў вялікія важкія дзверы, і мы ўступілі ў светлы, даўгаваты калідор, а за ім у вялікую залу, з высокімі ды частымі вокнамі. Скрозь было светла і нязвычна прасторна.
Праваруч ля расчыненых дзвярэй у яшчэ адно памяшканне (настаўніцкую) паважна стаяў высокі ўсмешлівы мужчына, з муштуком і папяросай у руцэ.Самавітая пастава, росласць ды
Па дарозе да хаты пачуў я ад бацькі нешта дзіўнае: казаў, што цяперашні дырэктар, які залічыў мяне ў першы клас, быў калісьці яго настаўнікам.А школа, і тое было мне зусім дзіўна, месцілася тады ў нашай хаце, у Вётхаве. Пазней ад маці таксама пачуў пра тую школку ў нашай хаце, дзе за настаўніка быў Баўтрукоў Іван. Яна не без гонару ўспамінала, як двойчы ў класе толькі адна адказала на пытанне, зададзенае настаўнікам і пачула яго ўхвалу. Светла помніўся роднай яе кароткі школьны век. Адну толькі зіму пахадзіла яна ў вётхаўскую школу. Вясной палякі арыштавалі настаўніка, і школа закрылася. Казала, нейкі час сама сабе задавала заданне і здымала яго. Пра арышт вётхаўскага настаўніка Янкі Дудкі паліцыяй праз гады я прачытаў у віленскай беларускай газеце таго часу. Як тое было, крыху раней даведаўся я ад самога Івана Варфаламеевіча.
Толькі ўсталявалася ў нас Польшча, вясной
Трубка каляровай паперы, якая тырчэла з кішэні марынаркі, і выдала крамолу.
«О псякрэў! — яе спрытна выхапіў паліцыянт у цывільным як шчаслівую знаходку, рэчавы доказ вінаватасці. Бацькі не чапалі, а яго, настаўніка, ды яшчэ Жэню Южыка, што, як і ён, быў скончыўшы за цара Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю, арыштавалі. У Южыкавых у хаце нічога не знайшлі, то Жэню з пастарунка адпусцілі, а яго, Дудку, эскортам з паліцыянтам адправілі ў Вільню.
Віленшчына на той час фармальна яшчэ не была далучана да Польшчы. Мела асобны статус пад назовам Сярэдняя Літва, у адрозненне ад незалежнай Ковенскай, а таксама самастойную адміністрацыю.
У астрожных мурах, памятных заходнім беларусам Лукішак, Іван Дудка сустрэў і лектара беларускіх вучыцельскіх курсаў Максіма Гарэцкага, таксама арыштаванага.Гэта ж ад яго, выкладчыка літаратуры, і ад іншых педагогаў на тых курсах і запаліў настаўнік з Вётхава свой асветны каганец. Пасля беларускіх настаўніцкіх курсаў Івану Дудку і ўдалося адкрыць сваю першую школу. Пісьменнік жа і педагог у адначассі Гарэцкі трапіў у Лукішскі астрог за «Беларускія ведамасці». Рэдагаваная ім газета грамадска асвячала народ, злучала, мацавала жывыя яго сілы.
З Лукішак Івана Дудку выпусцілі праз тры месяцы, але школу ўжо ўзнавіць не далі.Пакантаваўся ён колькі часу ды мусіў згадзіцца на польскія настаўніцкія курсы. Набіралі, хто меў педагагічную адукацыю, і накіроўвалі аж у Кракаў. А пасля кракаўскіх курсаў у Беларусь не пусцілі, далі месца ў школе аж на Пазнаншчыне. Тая часціна Польшчы за век з лішнім
— Хто ты гэткі?
— Свой, тутэйшы.
— Чаго хочаш?
— Долі лепшай.
— Якой долі?
— Хлеба, солі.
— Чаго болей?
— Зямлі, волі…
Там ён вучыў добрых чужых дзяцей. Навучанне ішло пад знакам белага арла, у прамым і пераносным сэнсе:
— Kto ty jestes’?
— Poliak mały.
— Jaki znak twój?
— Orzeł biały…
Ды ў рэтраспекцыі я надта далёка адышоў ад таго, чаго пачаў, наважыўшы трохі расказаць пра асабісты школьны пачатак перыяду вайны, лютай і такой ахвярнай для майго народу, усіх іншых народаў, уцягнутых у яе крывавае дзейства. Натуральна, убачанае тады, у
Тры першыя класы, школа ваеннай пары матчынай мовы, як тое было ў бацькоў за польскім часам, у мяне не адбірала.
Праўда, прыгожы адпаведны школьны будынак немцы хутка ў нас забралі. Прыгледзелі сабе пад апорны пункт і бункеры: балазе стаяла на адлёце, як бы прыкрываючы сабой з захаду ўсю прыстанцыйную забудову.
Прыехалі немаладыя, у рудаватай форме салдаты, казалі пра іх «тоды», прыгналі экскаватар іМы думалі, пад сховішча для бульбы, так нехта быў сказаў, аказалася — для стрэльбішча. Нам жа ўсім класам, узяўшы з сабою невялікае драўлянае ўкрыжаванне (адкуль яно толькі і бралася), давялося перабрацца ў сціплы драўляны Басін дамок, бліжэй да вакзала. У нашай ранейшай школе за акном шумелі высозныя, стройныя сосны, а тут у голых бэзавых кустах пад акном крыкліва чырыкалі вераб’і. Не было ні сяней, ні калідора.перш-наперш выграблі каўшом непадалёк школы даўжэзную шырокую траншэю.
Прыйшоўшы ў другую змену крыху раней, да заканчэння заняткаў першай, трэба было топаць на цесным падвор’і або, стаіўшыся на ганку, слухаць, што казалася там, у класе.
Я часам лавіў голас строгага старога настаўніка Паўла Южыка, які вёў урок малявання, тлумачыў пры дошцы і нешта чарціў на ёй, затым пытаўся…
Я не ведаў тады, што быў Павел Южык прафесійным мастаком. Скончыўшы ў свой час Віленскую рысавальную школу прафесара Трутнева, ён маляваў краявіды, пісаў партрэты тутэйшых людзей ды абразы для цэркваў.Настаўнік жыў у Вётхаве недалёк ад нас. Калі мне ўдавалася не празяваць, як ён выбіраўся на станцыю, я прыстройваўся ўслед за ім. Пры высакаватым старым, апранутым у самавітае, з шэрым каракулем паліто, з сукаватым бліскучым кіем у руках, я чуўся досыць пэўна. А тое было асабліва важна пры пераходзе праз пераезд. Там, каля крана, злучанага з воданапорнай вежай, звычайна спыняліся цягнікі з нямецкімі салдатамі, выпраўленымі на фронт. Паравозы набіралі вады, а пераезд на той час перакрываўся шлагбаумам. Трэба было чакаць, пакуль унутры чорнай махіны нальецца
З таго часу я не рызыкаваў праскочыць паўз эшалон з салдатамі нахапкам, мусіў, як усе, чакаць, пакуль, натужна сапучы да пырхаючы парай, цягнік не кранаўся з месца і не рушыў далей.
Аднойчы, у час такога вымушанага чакання, давялося быць сведкам здзеклівай сцэны.
З рэйкавым ключом на плячы ўздоўж эшалона ішоў
Аказалася, дзеля забавы яны ўлаштавалі эксперымент: паквапіцца тутэйшы пуцеец на знарок, дзеля пробы, падкінутыя з акна маркі, ці тут жа аддасць знойдзенае. Не падазраючы подступу, рабочы падняў край шпал тыя маркі і паклаў у кішэнь. Не быў вельмі кемлівы і не зрэагаваў, як трэба, калі аклікнулі: было ж ясна, што адмыслова назіралі, як будзе сябе паводзіць.
Было ад таго ўбачанага страхатліва і прыкра. А малады мужчына, што чакаў побач, калі адыдзе цягнік, адвярнуўся і плюнуў: «Хутчэй бы ён сышоў з воч». Быў выпадак, калі, падганяны думкай не спазніцца ў клас, я рвануўся праз пераезд і перабег перад самым паравозам, метраў за 30–50, а ён тым часам і не збіраўся спыняцца. Мае на той час
Потым, ужо вясной, нас пацяснілі: спусцілі долу галерэю, што выступала даўгаватым адросткам ад асноўнага корпуса палаца. У нашым памяшканні былі частыя з паўкруглым закругленнем уверсе вокны па дзве сцяны, было халаднавата, але светла і досыць прасторна. Парты займалі частку галерэі, яе крайні канец.У другім класе нам пашанцавала на школьны будынак. Наш клас месціўся ў мезаніне былога маёнтка Агінскага.
Яны неяк не кідаліся ў вочы. Магло здацца, што іх зусім няма. Можа,Гаспадарыла тут нейкая невялікая каманда з пажылых салдат. Казалі, што гэта аўстрыйцы.
Што побач з намі вялася немцамі гаспадарка, я зразумеў пазней, уПры змене ўлады — так ужо павялося — люд заглядаў у маёнткі, пакінутыя сядзібы, каб, не будзем саромецца гэтага слова, «паграбіць». Я прыняў удзел у гэтай, скажам так, усенароднай акцыі. Але, трэба прызнацца, з нулявым поспехам. Перад усім з прычыны малалецтва. Хоць як паглядзець на тое: недзе прыблізна ў той час і крыху пачакаўшы, можна было заўважыць на таварняках адчайных гаўрошаў, якія падарожнічалі ў пошуках падобнай удачы аж у самую Прусію.1944-м , калі яны ўцякалі, а я разам з аднавяскоўцамі заскочыў паглядзець, што там засталося.
Але ў сваіх згадках я прыпыніўся дзесь яшчэ на 1942–1943 гадах.
Другі школьны клас запомніўся мне болей, чым першы. У першым у нас нават не было буквара. Усе заняткі ў маім першым класе адбываліся на дошцы і пры дошцы.Настаўніца, была гэта маладая дзяўчына, як я цяпер разумею, родам з вёскі Хатуцічы. Спакойная і ласкавая, яна нават не запомнілася. Пісала на дошцы літары, як правільна іх выводзіць. Лічэнне спасцігалі на пальцах ды на палачках, якія адзін час яна наказала нам зрабіць і прынесці ў школу.
Другі клас запомніўся і настаўнікам — жвавым, энергічным Сашкам Быкоўскім з Зарудзіч, і некаторымі асобінамі аднакласнікаў. Настаўнік наш досыць пільна сачыў за чысцінёй: «Пакажы рукі, пакажы ногі…» Вясной, натуральна, хадзілі басяком, і настаўнік пільнаваў, каб не запускалі на нагах «рэпы». Сядзелі мы па траіх за партай: Ліс Пеця, Ліс Геня і Арсень. Настаўнік патрабаваў дружнага адказу на прывітанне: «Жыве Беларусь!». Дрэсіраваў клас па табліцы множання і вусным лічэнні.
За значны збой пры адказе табліцы мог даць лінейкай колькі разоў «у лапу».Чытаць ды весці вуснае рахунковае лічэнне часта выводзіў клас на прыроду, балазе здатных мясцін наўкол хапала. Адразу за нашым
Пад пышнакроннымі дрэвамі нам няблага чыталася і хутка складаліся ў галаве лічбы ў належныя сумы. У вусным лічэнні мы ўдваіх з Колем Кур’яном апярэджвалі ўвесь клас, рашалі за ўсіх. Лёгка давалася і табліца множання. У канцы года я атрымаў ад настаўніка нешта накшталт пахвальнай граматы. На аркушыку паперы са школьнага сшытка было хораша напісана чорным чарнілам: «Вучань вельмі старанны… Прашу не забыцца за лета табліцы множання» і стаяў размашысты роспіс кіраўніка класа. Уласна, той лісток з графічна выведзеным загалоўкам адрасаваўся больш бацьку, чым мне. Мушу тут, дарэчы, прызнацца, што нягледзячы лёгкасць запамінання, у тым ліку табліцы множання, імклівую маніпуляцыю ў розуме з лічбамі, матэматыка з мяне не выйшла. У старшых класах з матэматычнымі навукамі меў праблемы.
Яны былі для мяне, як, мабыць, для шчырага верніка — малітоўнік. Абедзве гэтыя кніжкі няўзнак прычыніліся да будучага майго выбару ў жыцці, звязанага з філалогіяй. Імёны іх аўтараў, укладальнікаў з вышыні сённяшняга майго разумення свету, лёсу — сакральныя. Гэта Якуб Колас і Леаніла Гарэцкая, укладальнікі чытанак «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» і «Родны край».Другі клас мой стаў багаты на дзве — ажно на дзве! — навучальныя кніжкі.
Як пазней даведаўся, у
Новыя гаспадары пачатковую і сярэднюю беларускую адукацыю не абмяжоўвалі. Яна ім як бы не абходзіла. Энтузіясты беларускай асветы маглі скарыстаць момант, і скарыстоўвалі з яго. У Вільні адрадзілася беларуская гімназія, зачыненая ў 1940 годзе. За ёй адкрылася яшчэ і семінарыя, якую палякі закрылі яшчэ ўУ вайну, калі беларуская школа пачала адраджацца, тыя запасы добра выручалі вучняў і настаўнікаў, прынамсі заходняга рэгіёну Беларусі, даўняй Віленшчыны.
Праз гімназістаў і семінарыстаў да нас сталі трапляць падручнікі і іншыя беларускія кніжкі тых даваенных выданняў.
У другім класе я вучыўся з Віцем Сенькоўскім, старэйшы брат якога Юра займаўся ў віленскай вучэльні. Аднаго разу Віця сказаў мне, што ў яго ёсць цікавая кніжка «Родны край», і не адна — брат прывёз. Не адкладаючы на заўтра, я, памятаю, у мяцеліцу выправіўся ў засценак, дзе жылі Сенькоўскія. Праз кароткі час нёс да хаты сваю здабычу, прыціскаючы да грудзей ды захінаючы ад замеці, ад чаго далікатная вокладка «Роднага краю» адразу набыла варты жалю выгляд. Але такое не бянтэжыла. Дома мы з маці абгарнулі кніжку газетай. А пачыталі, дык яна спадабалася не менш за «Другое чытанне».
Як на сённяшняе разуменне, з паўвекавой дыстанцыі часу, то былі тыя абедзве чытанкі ўкладзены паводле педагагічнага досведу, правіл педагагічнай навукі пачатку ХХ стагоддзя.Падрыхтаваныя з глыбокім адчуваннем кволай дзіцячай душы, яны вылучаліся тактам, уменнем весці яе ў навакольны свет, паволі разгортваючы перад вачыма вучня праявы жыцця, яго далячыні.
Як падручнікі, прызначаныя да засваення навыкаў чытання, разумовага развіцця дзіцяці, кніжкі Л. Гарэцкай і Я. Коласа мелі, натуральна, шмат супольнага. У той жа час яны даволі прыкметна розніліся.
Агульная танальнасць беларускай чытанкі, выдадзенай у 1909 годзе ў Пецярбургу суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца», мінорная. І гэта зусім не дзіва: асабісты свой лёс
Праўдзівасць, шчырасць, мінор, выказаныя пісьменнікам, западалі ў душу, будзілі водгалас.
З ранняга дзяцінства, з Коласавай кнігі асабліва запомніліся вершы «Ярка на камінку смольны корч пылае», «На саломцы тонкай, у траве глухой спее, даспявае колас сіратой…», «Льецца Нёман сярод гораў, светлы чысты, як з расы…».
Чытанкі Леанілы Гарэцкай «Родны край», або, як значылася ў падзагалоўках да іх, «другая», а затым «трэцяя і чацвёртая пасля лемантара кніга для чытання», абапіраліся на шырэйшае кола аўтараў. У яе (асабліва ў «трэцюю і чацвёртую») укладальніца, на той час настаўніца Віленскай беларускай гімназіі Гарэцкая, уключыла шырэйшае кола аўтараў — рускіх, польскіх, англійскіх. Аднак аснову кнігі Гарэцкай, як і Коласа, складалі творы беларускія, аўтарскія ды народныя. У свае чытанкі ўкладальніца ўлучыла і
У «Родным краі», акрамя першапачатковых ведаў пра жыццё народа, яго побыт, даваліся звесткі і з гісторыі Беларусі, яе славутых сыноў ды з культуры. Асабліва ў чытанках, прызначаных да трэцяга і чацвёртага класаў. Кніга «Родны край» у шчаслівейшыя для беларусаў
«Родны край» для 4 класа навучання пачынаўся з графічнага партрэта Янкі Купалы, верша паэта:
Вучыся, нябожа, вучэнне паможа
Змагацца з нядоляй, з няволяй…
Што мучыць сягоння, што думкі трывожа, —
Збяжыць і не прыйдзе ніколі.
Жаль згіне, як мара: не будзеш няздарай,
Нідзе і ні ў чым не заблудзіш;
Ты праўду ў няпраўдзе, як сонца між хмараў,
Спазнаеш, як цёмен не будзеш.
З «Роднага краю» на ўсё жыццё запаміналася і простае Леапольда Родзевіча «Буслы», і энергічнае, як заклік не толькі да земляроба:
Уставай, сявец, — бяры сяўню,
аўса, вады давай у волю
Свайму
і едзь паспешна з ім у поле.
Прыйшла вясна, і там цябе
чакае звольненая ніва,
і зазывае ўжо к сабе
За зіму ўспрэўшае зямля
Табе аддасць за працу многа!
Уставай, сявец! Няхай сяўня
Не будзе пуста і ўбога.
Толькі праз гады даведаешся пра творцаў гэтых упадабаных табою радкоў: Леапольда Родзевіча, Якуба Коласа, Цішку Гартнага, пра іх неласкавы чалавечы лёс.
Можа, заключаным у паэтавых радках драматызмам, яшчэ нечым неўразумелым?Запаміналася ў тым далёкім другім класе і нешта больш складанае для тагачаснага разумення, але памятнае чымсьці.
— Мамка, мамка!
Што так плачаш,
і крыжамі неба значыш?
Ці ж баішся вельмі неба?
То ж яно дае нам хлеба!
— Бачыш, сынку: цёмна хмара
Залягла, як злая мара,
Градам выб’е наша збожжа,
«Родны край» для трэцяга класа пакінуў у душы гронку дзіцячых беларускіх вершыкаў: «Сіло», або «Добрыя дзеці» Алеся Гаруна, «Раніца» Міхася Чарота, «Пры скаціне» Янкі Купалы. Былі ў чытанцы Л. Гарэцкай, што «другая пасля лемантара кніга для чытання», так бы мовіць, творы на выраст для трэцякласнікаў. Напрыклад:
Гэй, наперад, покі сэрца
Б’ецца, рвецца на прастор,
Годзе млеці ў паняверцы;
Гэй, да сонца! Гэй, да зор!
Гэтыя Купалавы словы на той час у Заходняй Беларусі сталіся песняй, шырока кружылі ў народзе, будзячы дух супраціву, надзею.
І яшчэ, з першых маіх беларускіх чытанак — абедзвюх — надоўга запомніліся народныя казкі, з іх дасціпнай выдумкай, посмехам і павучаннем.
Падагульняючы згадкі пра першыя чытанкі, думаецца: з гадамі прыходзіш да ўсведамлення, што кнігі дзяцінства — частка самога твайго дзяцінства. Дзякуй ім. Паклон з пары, калі падагульняецца пражытае.Калі некалі такі, здавалася, далёкі бераг, зусім блізка. Але не радуе ды, па праўдзе сказаць, і не палохае яго блізкасць.
Былі ў маім маленстве яшчэ дзве памятныя кніжкі, дакладней, кніга і падшыўка дзіцячага часопіса «Заранка», пра якія і праз гады хораша, з удзячнасцю лёсу ўпамінаецца. Згадваюцца яны, як цяпер кажуць, у кантэксце часу і месца чытання. Зялёны, у кардоннай вокладцы том Льва Талстога
Пагрызшы траву, самі ўдаваліся да вады: клін пасьбішча краем выходзіў да рова. Я клаў на вялікі пляскаты камень з замшэлага граніту, які раскошна разлёгся на пачатку пасьбішчнай дзялянкі, кнігу і чытаў. Чытаў малыя апавяданні Талстога. Не сказаць, каб яны мяне паланілі, але запомніліся: знаць, нешта казалі малой душы. Хоць філасофія і мараль іх былі далекавата за межамі дзіцячага паняцця, але сюжэты запаміналіся: дзеі ў іх былі даступныя дзіцячаму ўяўленню. Да прыкладу, як той, што ляжаў у аснове апавядання «Бог праўду бачыць, ды не хутка скажа». А найболей узрушылі, хвалявалі прыгоды Жыліна і Кастыліна з «Каўказскага палонніка». Чытанне тое было ўжо ў хаце, зімой, пры лямпе. І адзін момант у тым чытанні асацыіруецца з вайной.Пры хатнім статку ў агароджы клопат мой быў невялікі. У шкоду мае падначалення не лезлі.
Бацька тае зімы зноў рабіў санкі на продаж. Дадавала гэта нейкіяЯ станавіўся на калодку, бліжэй да лямпы, і чытаў. Папрацаваўшы колькі трэба з габэлькам, бацька адкладаў яго на вярстак, засыпаны стружкамі, здымаў са сцяны лямпу, ставіў яе на стол ля тапчана, казаў: «Хадзі сюды з кніжкай…» Мы ўжо колькі вечароў чыталі з ім услых папераменна і дайшлі да ўцёкаў Жыліна і Кастыліна з палону. Наша чытанне раптам перапыніў гучны стрэл, што данёсся са станцыі, а з ім разам адчайны, немы чалавечы крык. Так крычаць можна было ад нейкага непамернага, можа смяртэльнага болю. Паціху ён аціх. Назаўтра гаварылі, што гэта была за прыгода. Стрэлачнік запаліў у сваёй будцы ліхтар, мусіць, не завесіўшы перад тым акно.рублі-маркі ў гаспадарку. Той вечар габляваў капылы на вартаце. Лямпу ў такія вечары вешалі вышэй пры сцяне, каб было відно ўсім.
«Заранка» прыйшла да мяне той самай дарогай, як і іншыя першыя беларускія кніжкі — з Вільні, у вайну. Генадзь раз расказваў, як шмат кніжак ім давялося перанесці з нейкага склада пры старой кнігарні ў Беларускі музей (ён у вайну яшчэ трываў), і дырэктар яго дазволіў хлопцам браць лішак выданняў сабе.
«Заранка» — адзінае дзіцячае перыядычнае выданне на ўсё маё маленства і ранняе юнацтва. Меў чытацкую ўцеху з простага гэтага часопісіка. У студэнцкія гады здзівіла, як ён выдаваўся… Пазней шчасліва пазнаёміўся асабіста з рэдактарам і выдаўцом яго ў адной асобе Людвікай Антонаўнай Войцік — чалавекам, у чыёй памяці зберагліся, усплывалі праз гады жывыя галасы, незабыўныя абліччы апосталаў беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя Івана Луцкевіча, Максіма Багдановіча, Антона Лявіцкага, Уладзіслава Галубка, Аркадзя Смоліча, Аляксандра Уласава…
* * *
Засталося яшчэ крыху недасказанага пра мае школьныя пачаткі, — невялікі акрайчык згадак. Трэці і чацвёрты мае класы адбываліся яшчэ ў ваенны час. Трэці — пад нямецкай акупацыяй, а чацвёрты ўжо пасля выгнання немцаў, пры канцы вайны.
Трэці ў нас пачаўся зноў з пярэбараў. Не ведаю, з якой прычыны, але нас выставілі з той галерэі ў Агінскага. Мы апынуліся ў доме
Яна не прыгнятала нас дысцыплінай. Абыходзілася ласкава, на што дзіцячыя душы адказвалі адэкватна.Вучыла нас Алена Южык, родам з суседняй вёскі Яневічы. Мы звалі яе «спадарыня настаўніца».
На ўроках роднай мовы, нямецкай нас не навучалі, у трэцім класе мы пазнавалі ўжо элементы граматыкі. Запісвалі ў сшыткі першыя правілы, і мяне памятна ўразіла, што быў некалі ў нашай мове сярод сямі склонаў сёмы, клічны: княжа, сыне, браце. Было, праўда, неяк нязвычна паводле граматыкі пісаць у творным склоне: «на дошцы», «на рэчцы», «на кладцы» замест «на дошца», «на рэчца», «на кладца», як казалі ў нас заўсёды.
На жаль, самой той граматыкі, як ні намагаўся я дастаць яе, у мяне не было. Мелася яна адно ў настаўніцы, запомнілася
* * *
У трэцім класе я спазнаў тое далікатнае пачуццё, што з гадамі прачынаецца ў нашай душы. Яго ў дзесяць год не назавеш каханнем. Тым не менш.На ўроках спеваў я няўзнак пачаў вылучаць для сябе сярод дзяўчатак Гэлю Лапыцьку. Яна па просьбе настаўніцы і нас спявала сола свае «грачанікі». Яе карычневыя вочы пры гэтым бліскалі жыва, на
Грудны чысты Гэлін голас лунаў над класам міла і ветла. Была ўцеха слухаць яго.
Школа, усё звязанае з ёю, займала вельмі важнае месца ў духоўным жыцці дзіцяці. Але быў яшчэ ўласна хатні, побытавы, навакольны свет. Тое, што на свеце ішла вялікая вайна, да часу заставалася
Ніхто з вётхавічан не служыў у немцаў і ніхто не быў у партызанах. Падобна на тое, што нейтральная пазіцыя ўзнікала на падсвядомым узроўні.
Пад весну
У першы ваенны год на полі ўрадзіла. Калгаснікі ціха падзялілі супольнае, а асобнікі сабралі сваё, і ўсе засталіся з хлебам.
Улаштавалі рэгістрацыю і медыцынскую праверку рагатых, у Маркевіча, за рэчкай, адкрылі малачарню, і ўсе кожны дзень мусілі здаваць па два літры малака ад каровы. Тое прызначае нам я часам насіў на малачарню. Па дарозе, пэўна, не без ведама бацькоў, даліваў крыху вады з рэчкі, каб бідончык быў роўны з берагамі, поўны. Бывала, стоячы на вялікім камні пры беразе, пад камлём старой вярбы, акуратна зачэрпнеш краем бідончыка вады — і пайшоў на кладку, прастуючы да Маркевічавай сядзібы. Там, пад лесам, званым Сікаўшчына, быў прыёмны пункт. З даліваннем вады абыходзілася. Прыёмшчык на тлустасць малако не правяраў. А вада ў нашым Нурцы была як крынічная, чыстая, празрыстая — кацілася ж па жвіровым дне. Мая маленькая дыверсія супраць вялікай Нямеччыны не заўважалася, сыходзіла з рук.Немцы з падаткамі не лютавалі. Падаткі пры іх заставаліся на ўзроўні польскага часу. Адно ціснулі на малако.
Бацька сеяў, кідаў зерне з сявалкі, а я прыбіваў услед за ім. Прыбіваць пасеянае азначала ісці з бараной услед за сейбітам, каб кінутае ім зерне затачылася ў глебу, прыкрылася зямлёй. Конь у баране ішоў спраўна. Кіраванне ім патрабавала пэўнага спрыту, увагі. Нельга было зазявацца і, галоўнае, незнарок трапіць нагой у канец лейцаў, што звісаў у руках. Тады паляціш носам у раллю.Дзесь на часе выхаду майго ў першы клас, памятаю, мы сеялі з бацькам жыта на Букараве. Сказаў: «мы з бацькам», абазначаючы там не як уяўнае, а зусім рэальнае.
— Вось і пасеялі мы з табой жыта, — неяк радасна паглядзеў на мяне бацька, забіраючы ў канцы нівы з маіх рук лейцы і каня. Дасць Бог, урунее поле.
І праз гады тая зялёная галінка, што звісала некалі пры мяжы над малым баранавальшчыкам,
Але ўсё гэта было пазней. А яшчэ быў цэлы кавалак нашага жыцця пры немцах, як звычна казалі ў нас, азначаючы дзяржаўны статус, характар улады над намі: «пры паляках», «пры саветах», «пры немцах».
Працяг будзе
Глядзі таксама: Арсень Ліс. Быў час
-
«На Радаўніцу не плачуць, а ўспамінаюць». Як беларусы сталіся ледзьве не адзінымі носьбітамі старадаўняй традыцыі
-
Як з’явіліся канклавы. Кардыналаў замкнулі, разабралі ім дах, не кармілі — але ўсё вырашыла кровапраліцце
-
У вольны доступ выклалі ўнікальныя фота будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску ШМАТ ФОТА
Каментары