Эканоміка1616

Сальда замежнага гандлю ў кастрычніку рэкордна дэфіцытнае. Што гэта значыць для паразітаў?

Разам з вяртаннем мытаў за нафту ў расійскі бюджэт баланс плацяжоў складзе мінус 500 мільёнаў даляраў — як у найгоршыя месяцы перад дэвальвацыяй.

Сталі вядомыя вынікі замежнага гандлю паслугамі і таварамі. Мінус па таварах у верасні склаў 358 мільёнаў.
У жніўні быў мінус 345 мільёнаў. Усе папярэднія месяцы года па таварах былі ў плюсе дзякуючы растваральнікам. Але ад жніўня Масква іх абрэзала.

Па паслугах краіна традыцыйна ў плюсе. У верасні гэты плюс складаў 171 мільён.
У жніўні ён быў 225 мільёнаў, у ліпені — 190 мільёнаў.

Такім чынам, агульны баланс: у верасні мінус 173 мільёны,
у жніўні было мінус 120 мільёнаў, у ліпені былі растваральнікі, з якімі больш бывай, надзея.

Але! Ёсць яшчэ мыты за экспарт нафтапрадуктаў, якія Беларусь вяртае ў расійскі бюджэт.
За 9 месяцаў Беларусь сплаціла іх 2,9 мільярда, г.зн. прыкладна па 320 мільёнаў на месяц.
Такім чынам, з улікам вяртання мытаў агульны баланс плацяжоў склаў прыкладна мінус 440 млн у жніўні, мінус 490 млн у верасні.
А гэта паказчыкі, як у найгоршыя месяцы перад дэвальвацыяй.

Што гэта азначае? Давайце параўнаем, што было ў 2010–2011 і што маем цяпер.
Сёння золатавалютны запас большы (калі толькі звесткі пра яго праўдзівыя). Цяпер ён каля 8 млрд. А ў 2010 быў каля 5 млрд. Дарэчы, да 2008 года, да крэдытаў МВФ, ён быў усяго каля 3 млрд. З 2010 дацяпер ён вырас прыкладна на тую суму, якую Беларусь атрымала ад продажу «Белтрансгазу». Гэта значыць, што краіна можа даўжэйшы час жыць за кошт праядання. Аднак вымыванне золатавалютных рэзерваў будзе ціснуць на мазгі, таму рэагаваць на яго ўрад будзе.

Малаімаверна, што Расія дасць новыя крэдыты, калі Беларусь паралельна не прыватызуе чагосьці на карысць расійскіх акулаў.
Таму можна прагназаваць наступныя варыянты кампенсацыі мінусовага плацежнага балансу. Будзе або 1) новая прыватызацыя — напрыклад, аднаго з гігантаў нафтахіміі, або 2) вынаходства новай шэрай схемы кшталту растваральнікаў, або 3) новая дэвальвацыя рубля з мэтай спрыяння экспарту, зніжэння імпарту, або 4) барацьба за новы крэдыт Міжнароднага валютнага фонду і звязаныя з гэтым палітычныя і эканамічныя перамены, або 5) найменш імавернае — змена сістэмы палітычных і эканамічных адносін у краіне цалкам, 6) таксама малаімавернае далейшае ўзмацненне дзяржаўнага кантролю над эканомікай з частковым закрыццём межаў і больш цэнтралізаваным размеркаваннем валюты.

Першы варыянт, новая прыватызацыя беларускіх актываў, бачыцца мне самым рэальным. Паралельна з ім лукашэнкаўцы будуць старацца дабіцца большай эфектыўнасці гаспадаркі. Каб паразіты менш трацілі на скуры і какаву-бабы, так бы мовіць.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога6

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў8

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

Рэкордная для мая спёка ў Еўропе. У Лондане +33°C і гэта не мяжа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве20

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць