Кіно33

Легендарная мексіканская актрыса Вікторыя Руфа наведала Расію

Мы яе памятаем па культавым серыяле «Проста Марыя».

Некалькі тыдняў таму ў сацыяльных сетках з'явіліся фатаграфіі актрысы Вікторыі Руфа, на якіх яна пазіруе разам з дзвюма расіянкамі, піша Delfi.

На пачатку чэрвеня ў Instagram расійскай візажысткі, якая вядзе старонку пад нікам syuzanna_mua, з'явіўся допіс з пазнакай геалакацыі Сочы, Расія, а таксама дзве фатаграфіі, на якіх яна пазіруе разам з Вікторыяй Руфа і расійскай стылісткай па валасах nan_aleqsanyan.

«Неверагодная Вікторыя Руфа. Самы цёплы і душэўны чалавек», — гаворыцца па-руску ў подпісе да здымкаў.

Пазней з'явіўся яшчэ адзін допіс, з якога стала відаць, што актрыса ўдзельнічала ў мерапрыемстве ў Расіі, дзе таксама прайшлася па чырвонай дарожцы.

Пад гэтымі публікацыямі адразу з'явілася мноства каментароў ад расійскіх карыстальнікаў. Многія адзначалі, што ў Расіі актрысу любяць і заўсёды рады яе бачыць:

«Мы нават не ведалі, што Вікторыя прыедзе ў Сочы. Я б прыляцела да цябе. Прыгажуня-каралева. Віншуем з такой падзеяй, любім цябе. З Расіі»;

«Мы любім цябе ў Расіі».

Мексіканскі серыял «Проста Марыя» (прадзюсар — сын мігрантаў з Беларусі Валянцін Пімштэйн) выйшаў на экраны ў 1989 годзе, у 1993 годзе ён быў паказаны ў Расіі і Беларусі на канале ОРТ. У ім было 150 серый. Вікторыя Руфа сыграла ў ім разам з Хайме Гарсія, Мануэлем Савалем.

Імя яе сына Хасэ Ігнасіа нароўні з Луісам Альбертам з «Багатых, што таксама плакалі» стала мемам і прадметам кпінаў.

Каментары3

  • Беларус
    01.08.2026
    Хто гэта? Чаму гэта важна для Беларусі і беларусаў?
  • Янка Збеглы
    01.08.2026
    Беларус , "Проста Марыя" гэта ж адзін з любімых серыялаў беларусак (і расіянак) у 90-я
  • Жора
    01.08.2026
    Легендарная? Памятаем?
    Не. Не легендарная і не памятаем.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць